Ігар Іванавіч Е́сьман (нар. , Мінск — ) — беларускі архітэктар, дызайнер, вынаходнік. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (Маскоўскае аддзяленне), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (з 2005). Муж Ларысы Аляксандраўны Есьман.
Біяграфія Бацька, Іван Есьман, прафесійны будаўнікСам пра сябе. Дзяцінства правёў у ГрушаўцыЭйфелева башня, жернова и «кросны». Как минский архитектор создает в квартире миниатюрные предметы . Пасля сямі класаў дзядзька адвёў яго да мастака Валянціна Волкава, які, паглядзеўшы малюнкі, параіў паступаць у мастацкае вучылішча. Але ўступныя экзамены ў вучылішча ў той час ужо скончыліся, таму быў выбраны Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1959 годзе скончыў архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ (выкладчыкі Г. У. Заборскі, В. М. Волчак, Я. А. Печкін).
У 1959 годзе працаваў на камбінаце «Мінгандальмантаж». У 1959—1960 у Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. Тэарэтычная праца ў архітэктуры яго не прыцягвала, таму ў 1960 годзе ён перайшоў у інстытут «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў (1960—1988), з 1989 кіраўнік майстэрні (1988—1995), дырэктар Творчай майстэрні (1992—1995)). З 2007 года ў ЗТАА «Мэта-Інтэрнэшнл».
Член Саюза архітэктараў БССР з 1962 года. Быў членам камісій пры СА БССР па праектаванні жылых, грамадскіх будынкаў, мэблі, членам рэвізійнай камісіі.
З 1995 года на пенсіі.
Творы
Асноўныя работы: у Мінску — вытворчы корпус і выставачная зала Інстытута тэхнічнай эстэтыкі па вул. Жданава (1964), вучэбныя карпусы інстытута замежных моў (1962—1965, у сааўт. з Н. І. Шпігельманам), 214-кватэрны жылы дом па Магілёўскай шашы і 160-кватэрны жылы дом па вул. Рэспубліканскай на Юбілейнай плошча (1965—1966 або 1968—1972), актавы і спартыўны залы Інстытута народнай гаспадаркі (1964—1965, пабудаваны ў 1966), дзіцячыя дашкольныя ўстановы (1965-66), комплекс адміністрацыйных будынкаў з залай пасяджэнняў па вул. Някрасава (1968), вяслярная станцыя на Заслаўскім вадасховішчы, дзіцячыя на 320 месцаў у мікрараёне Серабранка-6 (1970), комплекс інтэрнатаў з блокамі абслугоўвання Інстытута народнай гаспадаркі па Веласіпедным завулку (1972 або 1970—1983), навучальны корпус Мінскага педагагічнага інстытута (1973), галоўны вучэбны корпус (1981, у сааўтарстве з В. І. Анікіным, інжынеры Левін, Д. З. Янко), тры інтэрнаты умяшчальнасцю па 1100 месцаў і блок абслугоўвання студэнтаў (1979—1986, у сааўт. з І. Камышан) архітэктурна-будаўнічага факультэта БПІ, турысцкая гасцініца на 630 месцаў па вул. Прытыцкага (1980), Станцыя метро «Пушкінская» (1988, у сааўт. з І. С. Камышан, А. Харковай), помнік Б. Акрэсціну і лётчыкам, што загінулі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, размешчаны на тэрыторыі школы № 65 ў мікрараёне па вул. В. Харужай (скульптар В. Палійчук) і інш.
Вынаходствы ў вобласці дызайна: завеса (сумесна з А. К. Глебам). Гэтае вынаходства ганаравана залатымі медалямі на выстаўках у Жэневе (1994), Бруселі (1995) і ў Франкфурт-на-Майне (1996); «Рассоўны трансфармуемы стол Есьмана-Глеба».
Не рэалізаваныя праекты Індывідуальны жылы дом па вул. Кірава (1965). Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва Мінскага педагагічнага інстытута (1982). Праектная прапанова па будаўніцтве Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па праспекце Ф. Скарыны (1985). Бібліятэка Беларускага політэхнічнага інстытута (у сааўт. з В. І. Анікіным). Офіс фірмы «Хінг-Фунг» па вул. Маскоўскай (у сааўт.)
Конкурсныя праекты Героям Брэста (усесаюзны конкурс, 1959 г. у аўтарскім калектыве). Шматпавярховы жылы дом з аб’ёмных элементаў (усесаюзны конкурс, заахвочвальная прэмія 1964 г. у аўтарскім калектыве). Рэспубліканскі Палац піянераў і школьнікаў у г. Мінску (рэспубліканскі конкурс, заахвочвальная прэмія 1966 г.). Памятны медаль, эмблема свята, серыя памятных значкоў у гонар 900-годдзя г. Мінска (першая прэмія 1966 г). Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы (1968 г.). Філіял цэнтральнага музея У. І. Леніну ў г. Мінску (1970 г.). Помнік дружбы беларускіх і літоўскіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны (рэспубліканскі конкурс, заказны праект 1970 г. у аўтарскім калектыве). Помнік маці-патрыётцы ў г. Жодзіна (рэспубліканскі конкурс, заахвочвальная прэмія 1970 г. сумесна з Л. М. Гальдштэйнам) Манумент у памяць пра герояў міжнароднага камуністычнага і рабочага руху ў г. Маскве (усесаюзны конкурс 1976 г.). Загарадны жылы дом з дрэва (міжнародны конкурс 1986 г.).
Медалі і знакі Памятны медаль у гонар 900-годдзя г. Мінска, эмблема і серыя памятных значкоў. Узнагародны медаль лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Памятны медаль у гонар уручэння г. Мінску медалю «Залатая зорка». Медаль «Ганаровы грамадзянін г. Мінска». Памятняя медаль «50 гадоў СССР». Памятны медаль «50 гадоў ЛКСМБ». Ганаровы знак «50 гадоў ЛКСМБ». Узнагародны знак «50 гадоў ЛКСМБ». Памятны медаль «60 гадоў БССР». Медаль «Усебеларускі фестываль моладзі». Эмблема юбілейнай выстаўкі БССР у г. Плоўдзіве, памятныя значкі. Эмблема будаўнічай выстаўкі ў Маскве «Дасягненні БССР за 60 гадоў». Серыя гандлёвых знакаў для прадпрыемстваў рэспублікі. Вымпел для міжнароднага касмічнага экіпажа СССР-ПНР.
Асабістае жыццё У шлюбе з архітэктарам Ларысай Аляксандраўнай Есьман.
Захапляецца мадэляваннем, авіяцыйным спортам, астраноміяй, філатэліяй, нумізматыкай, разьбой па камені, косці, дрэве, вырабам мініяцюрных кніжак і памятных сувеніраў, камп’ютарнай графікай.
Літаратура
Спасылкі Сам пра сябе Есьман Игорь Иванович // Сайт Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Мінска