Маўрыцый Палонскі (, ; 22 кастрычніка 1781, Рэчыца, Беларусь — 17 студзеня 1836, Цярнопаль, Украіна) — дзеяч каталіцкага касцёла, педагог.

29 студзеня 1796 г. уступіў у Таварыства Ісуса. 29 чэрвеня паступіў у полацкі навіцыят.Gizycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. — S. 120. Пасля яго сканчэння — выкладчык інфімы і французскай мовы ў Дынабургскім (1798—1800) і Полацкім езуіцкіх калегіумах (1802—1803). Таксама ў Полацку прайшоў курс філасофіі (1800—1802)Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. .

Працаваў у Віцебску, дзе ўзначальваў канвікт і выкладаў французскую (1803—1804) і рыторыку (1804—1805)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. З 1805 па 1809 гг. вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме і некаторы час выкладаў у полацкіх езуіцкіх школах французскую мову (1805—1806). У 1805 г. склаў апошнія зарокі, а ў 1807 г. быў высвечаны на ксяндза. Выкладаў у Магілёве (эксперыментальная фізіка і архітэктура, 1809—1810) і Віцебску (архітэктура, 1810—1812). У 1813—1815 гг. — прафесар грэчаскай мовы ў Полацкай езуіцкай акадэміі. Прэфект езуіцкіх школ у Віцебску (1815—1819) і Полацку (1819—1820). Супрацоўнічаў з «Полацкім штомесячнікам».

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Цярнопаль. Выкладаў у адчыненым там калегіуме лаціну і грэчаскую мову (1821—1828)Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae. . Займаўся прапаведніцкай дзейнасцю. Пабудаваў (1829) і ўтрымліваў гарадскі шпітальZałęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 658—659, 923..

Памёр у Цярнопалі 19 студзеня 1836 г.

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Постаці ўкраінскага каталіцтва Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі