Пётр Іванавіч Залатароў ( — ?) — рускі архітэктар і інжынер, які працаваў на тэрыторыі Беларусі, гродзенскі губернскі архітэктар (1887—1893)Барановский Г. В. сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 127 .

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1852 годзе. Выхоўваўся ў Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з 1872 па 1878 год. Скончыў курс з чынам X класа і быў накіраваны на службу ў будаўнічае аддзяленне гродзенскага губернскага праўлення малодшым інжынерам, а ў 1882 годзе там жа — малодшым архітэктарам. З 1887 года займаў пасаду гродзенскага губернскага архітэктара, дзе, акрамя казённых даручэнняў, займаўся прыватнымі пабудовамі.

Творчасць

У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)Александр Севенко. История 11-го военного городка в г. Гродно .

Праекты Выканаўца работ па перабудове касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў праваслаўную царкву ў мястэчку Лыскаве Ваўкавыскага павета (1881). Выканаўца работ па ўзвядзенню царквы Прападобнай Параскевы Сербскай у вёсцы Балаце Кобрынскага павета (1882). Каштарыс на будаўніцтва Свята-Уладзімірскай царквы ў вёсцы Чыжэўшчыне Кобрынскага павета (1884). Каштарыс на рамонт драўлянай Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Рэчыцы Брэсцкага павета (31 жніўня 1881) — не захавалася. Праект драўлянай царквы ў вёсцы Брэсцкага павета (2 лістапада 1881) — не захавалася. Праект і каштарыс на ўзвядзенне царквы ў мястэчку Свіслач (15 студзеня 1881). Праект перабудовы сабора Аляксандра Неўскага ў горадзе Пружанах (1863)НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 241, арк. 4, 22, 64.. Праект перабудовы касцёла Святога Войцеха ў праваслаўную царкву ў вёсцы Альшэва Слонімскага павета (1882) — не захавалася. Праект перабудовы колішняга касцёла ў праваслаўную царкву ў вёсцы Харашэвічы Слонімскага павета (7 мая 1878) — не захавалася. Праект перабудовы царквы Святой Ганны і іканастаса ў вёсцы Харашэвічы Ваўкавыскага павета (1880). Праект перабудовы Сафійскага сабора ў Гродне (20 снежня 1883) — не захаваўся. Праект рэканструкцыі Прачысценскай царквы і іканастаса ў горадзе Пружанах (12 мая 1879) — не захавалася. Праект рэканструкцыі Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Цецяроўцы Гродзенскага павета (жнівень 1883) — не захавалася. Праект Свята-Мікалаеўскай царквы і іканастаса ў вёсцы Верхалессі Кобрынскага павета (1884). Праект Свята-Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Гутаве Кобрынскага павета (3 лютага 1886) — не захавалася. Праект Свята-Пакроўскай царквы і іканастаса ў мястэчку Лыскаве Ваўкавыскага павета (1883) — не захавалася. Праект Свята-Сімяонаўскай царквы ў вёсцы Малеч Пружанскага павета (1874)Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 80.

Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Гродзенскія губернскія архітэктары