Ганна Канстанцінаўна Севяры́нец (нар. , ) — беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца. Літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.

Працавала ў школах і гімназіях Мінска, некаторы час — у камерцыйнай сферы. Затым выкладала беларускую і рускую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Прызнана «Настаўнікам года Смалявіцкага раёна — 2019»news.tut.by . Улетку 2020 года скончыўся яе 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнулаsvaboda.org. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце беларускай службы «Радыё Свабода»svaboda.org, як рэакцыі на ваяўнічыя заявы Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадваў расстрэлы тысячы чалавек у Андыжане, калі былы ўзбекскі прэзідэнт Іслам Карымаў падавіў путч.

Прызнанне

2014 год — лаўрэат Прэміі «Экслібрыс», прысвечанай Аляксандру Уласаву, за эсэ «Беларуская мова: онтагенэз». 2017 год — «Гліняны Вялес», за кнігу «Дзень святога Патрыка». 2018 год — доўгі спіс «прэміі Ежы Гедройца», за кнігу «Дзень святога Патрыка». 2018 год — «Празрысты Эол», за вызначэнне дакладнай даты напісання верша Алеся Дудара «Пасеклі край наш папалам». 2019 год — «Чалавек года» (па версіі газеты «Наша Ніва»), за асветніцкую працу 2020 год — кароткі спіс «прэміі Ежы Гедройца» за кнігу «Гасцініца „Бельгія“».

Бібліяграфія

Проза «Дзень святога Патрыка» (2017, выд. «Регистр») «Гасцініца „Бельгія“» (2019, выд. «Регистр») «Мая школа» (2021, выд. «Лімарыус»)

Публіцыстыка «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго». Дакументальная біяграфія. (2017 г., выд. «Лімарыус») Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Ганны Севярынец (2017 г., выд. «Лімарыус») «Вакол Пятра Глебкі» (2019 г., выд. «Лімарыус») «Янка Купала. Выбраныя творы». Укладанне, прадмова, каментары Ганны Севярынец (2020 г., выд. «Лімарыус») «Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў». Укладанне, прадмова, каментары Ганны Севярынец (2020 г., выд. «Рэгістр») «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота. Беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка». (2024 г., выд. Chabor Pablishing, Варшава)

Паэзія «Тое, што сказалася вершам» (2023, выд. «Hochroth», Візенбург/Марк, Германія)

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі