Daihatsu Applause () — кампактны легкавы аўтамабіль японскай кампаніі Daihatsu. Вонкава выглядаў як звычайны седан, у той час як насамрэч меў кузаў ліфтбек — багажныя дзверы падымаюцца разам з заднім шклом.

Выпускаўся з 1989 па 2000 год. Пераемніка на экспартных рынках не было, на рынку Японіі заменены мадэллю Daihatsu Altis.

Гісторыя thumb|left|Выгляд ззаду (1989–1992) Прататып пад кодавай назвай «MS-X90» быў паказаны на Жэнеўскім аўтасалоне ў сакавіку 1989 года, серыйная версія атрымала імя «Applause». У адрозненне ад папярэдніка, мадэлі Charmant, якая была зроблена на базе Toyota Corolla, Applause быў распрацаваны ўласнымі сіламі Daihatsu. Продажы пачаліся ў ліпені 1989 года.

У хуткім часе пасля дэбюту адбылася кампанія па адкліканні машын з-за праблем з аўтаматычнай трансмісіяй і генератарам. Пазней яшчэ адна — з-за праблем з тармазной сістэмай і паліўным бакам, з якім быў звязаны шэраг інцыдэнтаў з узгараннем аўтамабіля. Усё гэта адмоўна адбілася на рэпутацыі мадэлі і выклікала падзенне продажаў. Вытворца выправіў праблему ў 1990 годзе, падкрэсліўшы паляпшэнні змененай назвай — Applause θ (Theta). Таксама былі зроблены перамены ў лінейцы камплектацый аўтамабіля.

Гэта не прынесла належнага эфекту і для ажыўлення продажаў у ліпені 1992 года быў праведзены фэйсліфтынг: з'явілася новая пярэдняя маска з іншай рашоткай радыятара, павялічыліся памеры пярэдняга і задняга бампераў, змянілася форма задняга спойлера. Пазней назва аўтамабіля была вернута ў простае «Applause».

У 1994 годзе паўнапрывадная версія 16Zi 4WD была знятая з вытворчасці.

Daihatsu не мог дазволіць сабе распрацаваць цалкам новую мадэль, таму ў 1997 годзе вырашылі правесці мадэрнізацыю яшчэ раз. Прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 1997 года, Applause атрымаў абноўленае афармленне пярэдняй і задняй частак. У вонкавым аздабленні гэтай версіі пераважаў хром. Дзякуючы бліскучай рашотцы (якая цяпер стала аб'яднанай з капотам), рамкам нумарнога знака, фар і блокаў задніх ліхтароў аўтамабіль атрымаў амаль брытанскі выгляд. Інтэр'ер таксама абнавіўся: нізкая панэль 80-х гадоў саступіла месца больш сучаснай з устаўкамі з імітацыяй дрэва. Падушкі бяспекі кіроўцы і пасажыра сталі стандартным абсталяваннем, у якасці дадатковай опцыі магла ўсталёўвацца навігацыя.

Мадэрнізацыя, аднак, не дапамагла ўжо састарэлай мадэлі — продажы з году ў год толькі пагаршаліся. У сакавіку 2000 года вытворчасць была завершана. Altis, якая з'явілася на ўнутраным рынку Японіі ў якасці пераемніка, не была ўласнай мадэллю, а з'яўлялася Toyota Camry Gracia выпусканай пад маркай Daihatsu. Замены на экспартных рынках прадстаўлена не было.

Апісанне thumb| Daihatsu Applause — пяцідзверны ліфтбек з папярочна размешчаным рухавіком і пярэднім або поўным прывадам. Аўтамабіль аб'ядноўваў дызайн класічнага седана з практычнасцю пяцідзвернага хэтчбека: багажныя дзверы падымаюцца разам з заднім шклом. Каэфіцыент аэрадынамічнага супору кузава быў роўны 0,34.

Рухавік Рухавік: Daihatsu HD, бензінавы, радны, чатырохцыліндравы, 16-клапанны, аб'ёмам 1,6 л. На аўтамабілі ўсталёўваліся дзве версіі гэтага рухавіка: HD-E з электронным упырскам паліва, або просты карбюратарны матор HD-F. У 1993 годзе выпуск машын з карбюратарам быў завершаны.

HD-F — карбюратар, 91 к.с. (67 кВт) — 06.1989–10.1992 (экспартныя рынкі) HD-F — карбюратар, 97 к.с. (71 кВт) — 06.1989–10.1992 (японскі рынак) HD-E — упырск, 105 к.с. (77 кВт), 134 Н·м — 11.1992–05.1997 (экспартныя рынкі) HD-E — упырск, 120 к.с. (89 кВт), 140 Н·м — 06.1989–05.2000 (японскі рынак) HD-E — упырск, 90 к.с. (66 кВт), 123 Н·м — 11.1992–05.1997 (экспартныя рынкі) HD-E — упырск, 99 к.с. (73 кВт), 138 Н·м — 06.1997–05.2000 (экспартныя рынкі)

Трансмісія і хадавая частка Маторы маглі агрэгатавацца як з 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач, так і з трох- або чатырохступеньчатым «аўтаматам».

Прывад — пярэдні, але, акрамя таго, выпускалася мадыфікацыя з пастаянным поўным прывадам, у сістэме якога быў прадугледжаны галоўны вадкасны дыферэнцыял падвышанага трэння.

Падвеска — незалежная ўсіх колаў. Тып рулявога кіравання — «шасцярня-рэйка». Тормазы пярэднія дыскавыя вентыляваныя, заднія — барабанныя. Стандартны памер шын 185/60R14. У стандартную камплектацыю ўваходзілі ABS і гідраўзмацняльнік руля.

Камплектацыі На рынку Японіі Першапачаткова прапанова для ўнутранага рынку складалася з чатырох версій камплектацый: «16L», «16X», «16Ri» і паўнапрываднай «16Zi». У 1990 годзе замест «16X» з'явілася версія «16Si», таксама дадалася найвышэйшая «Limited». Пасля мадэрнізацыі 1997 года ў шэрагу былі толькі дзве версіі: «SX» і «SL».

Тэхнічныя характарыстыкі Мадэль XiL Xi XIC Гады выпуску 1989−1992 1992−1997 1997−2000 Кузаў пяцідзверны ліфтбек Габарыты, мм даўжыня 4260 4310 4350 шырыня 1660 1660 1660 вышыня 1375 1375 1385 Колавая база, мм 2470 Аб'ём багажніка, л 425-735     — даныя паводле тэстаў ADAC 420-712 Аб'ём паліўнага бака, л 50 Маса без нагузкі, кг 1010 1000 1038 Макс. хуткасць, км/г 173 185 180 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 11,5 9,8 9,8 Выдатак паліва, л горад 9,0 8,9 8,7 шаша 7,0 6,5 6,6 Рухавік радны, бензінавы, чатырохцыліндравы, шаснаццаціклапанны Сілкаванне размеркаваны ўпырск Аб’ём, см³ 1590 Магутнасць 66 кВт (90 к.с.) пры 6000 аб/хв 77 кВт (105 к.с.) пры 6000 аб/хв 73 кВт (99 к.с.) пры 6000 аб/хв Макс. круцільны момант 134 Н·м пры 3400 аб/хв 134 Н·м пры 3800 аб/хв 138 Н·м пры 3600 аб/хв Каробка перадач механічная, пяціступеньчатая, або аўтаматычнаякурсівам — апцыянальна Прывад пярэдні або поўны Шыны 185/60R14H, 175/70R13H 185/60R14H 185/60R14H

Варыяцыі Applause MS-R Daihatsu Applause MS-R — версія, мадыфікаваная нямецкім атэлье Oettinger. У дадатак да зменаў знешняга выгляду і шасі, на аўтамабіль быў усталяваны рухавік Daihatsu 1.6 HD-ET з турбанаддзіманнем. Матор атрымаў паветраны інтэркулер і алейны радыятар. Магутнасць павялічылася да 180 к.с. Аўтамабіль быў прадэманстраваны на аўтасалоне ў Эсэне ў 1989 годзе, аднак не выклікаў інтарэсу і таму не выпускаўся.

Applause Break

Бельгійская кампанія EBS (Ernst Berg Systems) у абмежаванай колькасці выпускала камплект для мадыфікацыі, які ператвараў мадэль ва ўніверсал. Замест багажных дзвярэй усталёўвалася надбудова, якая надавала ліфтбеку форму ўніверсала.

Прэм'ера адбылася ў 1991 годзе на аўташоў у Бруселі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Applause Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1989 Катэгорыя:Аўтамабілі 1990-х