Веньямін Веньямінавіч Пакроўскі ( ці , Магілёўская губерня — ) — беларускі архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 270 .

Біяграфія Нарадзіўся ў ці 1840 годзе. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, якое скончыў у 1862 годзе (грамадзянскі інжынер) з чынам калежскага сакратара.

У 1862 годзе прызначаны на службу малодшым архітэктарам у Віцебскую будаўніча-дарожную камісію. У 1865 годзе прызначаны малодшым інжынерам Віцебскай губерні.

У 1873 годзе прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі. У 1876—1878 гадах Полацкі епархіяльны архітэктар.

Памёр на 42 годзе жыцця 15 жніўня 1882 года.

Творчасць Аўтар праектаў рамонту з частковай рэстаўрацыяй Сафійскага сабора ў Полацку (1869), мураванай царквы для в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна (1881).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Полацка Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя