thumb|Кубак Беларусі Кубак Беларусі па футболе праводзіцца з 1992 года. Пераможца атрымлівае месца ў кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый УЕФА (раней — у Лізе Еўропы УЕФА, Кубку кубкаў). Уладальнік Кубка перад пачаткам наступнага сезона гуляе з чэмпіёнам Беларусі ў матчы за Суперкубак Беларусі. Гэта другое па значнасці футбольнае спаборніцтва краіны пасля чэмпіянату Беларусі па футболе. Кубак Беларусі праводзіцца па схеме «восень-вясна»; стартуе, як правіла, у маі, а фінальная гульня адбываецца ў маі наступнага года.

Сістэма розыгрышу Розыгрыш Кубка праводзіцца па сістэме з выбываннем. Аматарскія клубы і клубы Другой лігі пачынаюць з папярэдніх раўндаў. Клубы Першай лігі ўступаюць у барацьбу са стадый 2-га адборачнага раўнда або 1/16 фіналу, а Вышэйшай лігі — толькі са стадыі 1/16 фіналу. На адборачных стадыях, 1/16 і 1/8 фіналу пераможцы пар вызначаюцца па выніках аднаго матча; у чвэрцьфіналах і паўфіналах праводзіцца па два матчы. У выпадку нічыйнага зыходу асноўнага часу матча прызначаюцца два дадатковыя таймы па 15 хвілін, калі і пасля іх пераможца не выяўлены — прабіваецца серыя пасляматчавых пенальці.

Фінальныя матчы Кубка да 2002 года праводзіліся ў Мінску. Першым несталічным стаў фінал розыгрышу 2001/02 гадоў, які прайшоў на віцебскім стадыёне «Дынама».

Фіналы Розыгрыш Пераможца Фіналіст Лік Стадыён 1992 Дынама (Мінск) Дняпро (Магілёў) 6:1 «Дынама», Мінск 1992/1993 Нёман (Гродна) Ведрыч (Рэчыца) 2:1 «Дынама», Мінск 1993/1994 Дынама (Мінск) Фандок (Бабруйск) 3:1 «Дынама», Мінск 1994/1995 Дынама-93 (Мінск) Тарпеда (Магілёў) 1:1 (дад. час, 7-6 па пенальці) «Дынама», Мінск 1995/1996 МПКЦ (Мазыр) Дынама (Мінск) 4:1 «Дынама», Мінск 1996/1997 Белшына (Бабруйск) Дынама-93 (Мінск) 2:0 «Дынама», Мінск 1997/1998 Лакаматыў-96 (Віцебск) Дынама (Мінск) 2:1 (дад. час) «Дынама», Мінск 1998/1999 Белшына (Бабруйск) Славія (Мазыр) 1:1 (дад. час, 4-2 па пенальці) «Дынама», Мінск 1999/2000 Славія (Мазыр) Тарпеда-МАЗ (Мінск) 2:1 «Дынама», Мінск 2000/2001 Белшына (Бабруйск) Славія (Мазыр) 1:0 «Дынама», Мінск 2001/2002 Гомель БАТЭ (Барысаў) 2:0 «Дынама», Віцебск 2002/2003 Дынама (Мінск) Лакаматыў (Мінск) 2:0 «Дынама», Мінск 2003/2004 Шахцёр (Салігорск) Гомель 1:0 (дад. час) «Дынама», Мінск 2004/2005 МТЗ-РІПА (Мінск) БАТЭ (Барысаў) 2:1 «Дынама», Мінск 2005/2006 БАТЭ (Барысаў) Шахцёр (Салігорск) 3:1 (дад. час) «Дынама», Мінск 2006/2007 Дынама (Брэст) БАТЭ (Барысаў) 0:0 (дад. час, 4-3 па пенальці) «Дынама», Мінск 2007/2008 МТЗ-РІПА (Мінск) Шахцёр (Салігорск) 2:1 «Дынама», Мінск 2008/2009 Нафтан (Наваполацк) Шахцёр (Салігорск) 2:1 (дад. час) «Дынама», Мінск 2009/2010 БАТЭ (Барысаў) Тарпеда (Жодзіна) 5:0 «Дынама», Мінск 2010/2011 Гомель Нёман (Гродна) 2:0 «Трактар», Мінск 2011/2012 Нафтан (Наваполацк) Мінск 2:2 (дад. час, 4-3 па пенальці) «Дынама», Мінск 2012/2013 Мінск Дынама (Мінск) 1:1 (дад. час, 4-1 па пенальці) «Тарпеда», Жодзіна 2013/2014 Шахцёр (Салігорск) Нёман (Гродна) 1:0 «Барысаў-Арэна», Барысаў 2014/2015 БАТЭ (Барысаў) Шахцёр (Салігорск) 4:1 «Цэнтральны», Гомель 2015/2016 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) БАТЭ (Барысаў) 0:0 (дад. час, 3-2 па пенальці) ДАСК «Брэсцкі», Брэст 2016/2017 Дынама (Брэст) Шахцёр (Салігорск) 1:1 (дад. час, 10-9 па пенальці) «Нёман», Гродна 2017/2018 Дынама (Брэст) БАТЭ (Барысаў) 3:2 «Спартак», Магілёў 2018/2019 Шахцёр (Салігорск) Віцебск 2:0 ЦСК, Віцебск 2019/2020 БАТЭ (Барысаў) Дынама (Брэст) 1:0 (дад. час) «Дынама», Мінск 2020/2021 БАТЭ (Барысаў) Іслач (Мінскі раён) 2:1 «Цэнтральны», Гомель 2021/2022 Гомель БАТЭ (Барысаў) 2:1 «Дынама», Мінск 2022/2023 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) БАТЭ (Барысаў) 2:0 «Дынама», Мінск 2023/2024 Нёман (Гродна) Іслач (Мінскі раён) 2:0 «Тарпеда», Жодзіна

Заўвагі

Спасылкі Кубак Беларусі на сайце БФФ