Бакса́н (, , ) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Кабардзіна-Балкарыі, правы прыток ракі Малка (прыток Церака). У верхнім цячэнні мае назву Азау.

Даўжыня ракі 169Река Баксан (Азау) // Государственный водный реестр РФ (173) км. Плошча вадазбору 6800 км². Сярэдні расход вады (каля сяла ЗаюкаваФролова Н. Л. Баксан // Научно-популярная энциклопедия «Вода России») складае каля 34 м³/с, аб’ём сцёку 1,073 км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў ледавіках на паўднёвым схіле Эльбруса. Упадае ў Малку за 26 км ад яе вусця, каля горада Прахладны. Жыўленне ракі змяшанае, з удзелам ледавіковага. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Сярод прытокаў Баксана: Адыл-Су, Кыртык (Су-Башы), Адыр-Су, Камык-Су (Камык), Гіжгіт, Кестанты, Кудахурт, Кішпек, Чорная, Чэгем, Чэрэк і інш.

На рацэ гарады Тырныауз, Баксан, Баксанская ГЭС.

Літаратура

Баксан //

Спасылкі Река Баксан (Азау) // Государственный водный реестр РФ Фролова Н. Л. Баксан // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Кабардзіна-Балкарыі Катэгорыя:Басейн Каспійскага мора