Барыс Яфімавіч Кабішчар (сапр. Борух Хаймавіч Кабішчар, ,  — , Мінск) — беларускі дзеяч цыркавога мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956). Зрабіў значны ўклад у развіццё цыркавога мастацтва Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся 21 ліпеня 1906 года ў Віцебску.

Дырэктар цыркаў: Віцебскага (1931—1933), Мінскага, Віцебскага, Магілёўскага, Гомельскага, Бабруйскага (1933—1941), , Новасібірскага, , (1941—1947), Мінскага (1947—1959). У 1937—1940 гадах адначасова дырэктар Гарадскога тэатра ў Віцебску.

Памёр 11 жніўня 1959 года ў Мінску ў глядацкай зале новага будынка мінскага цырка падчас рэпетыцыі першага сезону. У памяць аб ім артысты аб’явілі двухтыднёвую жалобу, а па яе заканчэнні закрылі сезон. Новы пачаўся толькі ў верасні таго ж годаБорис Кабищер История. Послевоенный и советский период .

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Сям’я Жонка — Соф’я Абрамаўна Кабішчар (1904—1980). Сын — Уладзімір Барысавіч Кабішчар (1936—1985).

Узнагароды ордэн «Знак Пашаны», заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Літаратура

Спасылкі Архітэктар будынка Мінскага цырка Уладзімір Аляксеевіч Жукаў і Б. Я. Кабішчар на агульным фота

Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны цырк