Аляксандр Іванавіч Касякоў (нар. , г. ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1941 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1945—1956 працаваў у Гомельскім філіяле інстытута «Белдзяржпраект», з 1957 года галоўны архітэктар Гомеля, з 1965 года кіраўнік мастацка-канструктарскіх майстэрняў, з 1968 кіраўнік архітэктурна-мастацкай майстэрні Гомельскага аблспажыўсаюза, у 1971—1973 гадах кіраўнік мастацкай майстэрні Гомельскага камбіната добраўпарадкавання.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражываў у Гомелі.

Творчасць

Асноўныя работы (усе ў Гомелі): будынкі ўпраўлення КДБ Гомельскай вобласці (1948), дарожна-будаўнічага тэхнікума (1952, у сааўтарстве), павільён на калгасным рынку (1949), праекты Гомельскага машынабудаўнічага (1950), політэхнічнага (1952) тэхнікумаў, генплан Гомеля (1963, у аўтарскім калектыве), жылыя дамы па вул. Савецкай (1950), Кірава (1956) і па праспекце Леніна (1963).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля