Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт (СПбДАБУ) () — найстарэйшая ў Расіі вышэйшая навучальная тэхнічная ўстанова па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных інжынераў, архітэктараў, будаўнікоў.

Гісторыя СПбДАБУ вядзе сваю гісторыю з Вучылішча грамадзянскіх інжынераў, якое было створана ў 1832 годзе па ўказу імператара Мікалая I. У 1842 годзе вучылішча, у якім галоўнымі прадметамі былі матэматычныя і інжынерныя навукі, было аб’яднана з т.з. Архітэктарскім вучылішчам — групай пры Акадэміі мастацтваў, дзе навучалася да 50 пенсіянераў Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін, з ліку тых, хто атрымаў мастацкую адукацыю, але не маюць дастатковых ведаў у горадабудаўніцтве. Гэта новая навучальная ўстанова атрымала назву «Будаўнічае вучылішча Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін і публічных будынкаў». У 1877 годзе па новым «Палажэнні аб Будаўнічым вучылішчы», яно было прыраўнавана да вышэйшых навучальных устаноў і з 1882 года стала называцца Інстытут грамадзянскіх інжынераў (ІГІ). У савецкую эпоху назвы і яго абрэвіятуры змяняліся наступным чынам: з 1924 года — Ленінградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў (ЛІГІ), з 1930 года — Ленінградскі інстытут камунальнага будаўніцтва (ЛІКБ), з 1931 года — Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва (ЛІІКБ). з 1941 года — Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут (ЛІБІ). Гэта імя ўстанова насіла больш за паўвека, аж да 1992 года, калі ў сувязі з перайменаваннем горада яна артымала назву Санкт-Пецярбургскі інжынерна-будаўнічы інстытут (СПбІБІ). Сучасны варыянт поўнай назвы навучальнай установы (архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт) з’явіўся 21 чэрвеня 1993 года, у час агульнарасійскай кампаніі па пераназванні інстытутаў ва ўніверсітэты.

ЛІБІ ўзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945) і Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1982), медалём «За асваенне цалінных зямель» (1963).

Выпускнікі Будаўнічага вучылішча атрымлівалі званне архітэктарскага памочніка. За заслугі ў практычнай дзейнасці яны мелі права атрымаць больш высокае званне інжынера-архітэктара. Пасля пераўтварэння навучальнай установы ў Інстытут грамадзянскіх інжынераў, яго выпускнікі сталі атрымліваць званне грамадзянскага інжынера.

Факультэты Аўтамабільна-дарожны Архітэктурны Інжынернай экалогіі і гарадской гаспадаркі Будаўнічы Эканомікі і кіраванні Безадрыўных формаў навучання Судовых экспертыз і правы ў будаўніцтве і на транспарце

Вядомыя выпускнікі Вацлаў Міхневіч (1866—1947) — беларускі і літоўскі архітэктар. Сяргей Міхайлавіч Эйзенштэйн (1898—1948) — савецкі кінарэжысёр. Генрых Юліян Гай (1875—1936) — польскі і беларускі архітэктар. Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў (1858—1920) — грамадзянскі інжынер, архітэктар. Віктар Іванавіч Анікін (1918—1997) — беларускі архітэктар і педагог. Лідзія Іосіфаўна Анікіна (1917—2007) — беларускі архітэктар. Васіль Васільевіч Дакучаеў (1846—1903) — вядомы геолаг і глебазнавец. Павел Аляксандравіч Рапапорт (1913—1988) — расійскі савецкі археолаг, гісторык архітэктуры. Зівер бек Ахмедбекаў (1873—1925) — азербайджанскі архітэктар. Мікалай Аляксандравіч Цытовіч (1900—1984) — расійскі вучоны ў галіне механікі грунтоў і інжынернай геалогіі. Уладзімір Мікалаевіч Вараксін (1901—1980) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі (1851—?) — беларускі архітэктар. Оскар Рудольфавіч Мунц (1871—1942) — рускі архітэктар, педагог. Пётр Георгіевіч Камбураў (1860—1914) — беларускі архітэктар. Аляксандр Мікалаевіч Кляменцьеў (1852—1920) — беларускі і рускі архітэктар. Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі (1830—1892) — беларускі інжынер-архітэктар. Герасім Васілевіч Якушка (1900—1942) — беларускі архітэктар. Георгій Арцёмавіч Парсаданаў (1911—1989) — беларускі архітэктар. Міхаіл Мікалаевіч Андросаў (1906—1951) — беларускі архітэктар. Мікалай Фёдаравіч Карчэўскі (1824—1900) — беларускі інжынер-архітэктар. Пётр Іванавіч Кальнін (1872—1917) — беларускі архітэктар. Георгій Васілевіч Сысоеў (1919—2010) — беларускі архітэктар. Барыс Рафаілавіч Рубаненка (1910—1985) — савецкі архітэктар. Вікенцій Горскі (1848 — пасля 1901) — літоўскі архітэктар. Аляксандр Дзмітрыевіч Бяглоў (нар. 1956) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Атон Краснапольскі (1877—1971) — беларускі архітэктар. Францыск Іванавіч Шустэр (1832—1908) — расійскі архітэктар. Фёдар Юльевіч фон Фрыдэ (1851—1894) — расійскі і беларускі архітэктар. Міхаіл Васільевіч Айвазаў (1841—1895) — расійскі архітэктар. Міхаіл Сяргеевіч Вашчынін (1846—1894) — грамадзянскі інжынер, архітэктар. Пётр Іванавіч Залатароў (1852 — ?) — грамадзянскі інжынер і архітэктар. Уладзімір Мікалаевіч Пальшау (1860 — ?) — грамадзянскі інжынер. Рыгор Ільіч Перхураў (1836 — ?) — інжынер-архітэктар. Віктар Іосіфавіч Піятроўскі (1855—1917) — грамадзянскі інжынер, архітэктар. Веньямін Веньямінавіч Пакроўскі (1840—1882) — архітэктар. Ігар Канстанцінавіч Елісееў (1917—1981) — беларускі архітэктар. Пётр Палікарпаў (1820 — ?) — расійскі і беларускі інжынер-архітэктар. Андрэй Акімавіч Палонскі (1819 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар. Аляксандр Дзмітрыевіч Ракаў (1840 — ?) — украінскі і беларускі архітэктар. Аляксандр Іванавіч Рэмер (1856 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар. Элкано Маркавіч Гальдштэйн (нар. 1923) — беларускі архітэктар. Рафаел Саркісавіч Ісраелян (1908—1973) — савецкі армянскі архітэктар. Мордух Насонавіч Ліўшыц (1918—1998) — беларускі архітэктар.

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт Сайт СПбДАБУ.

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі