Джон Кернкрас (; 25 ліпеня 1913 — 8 кастрычніка 1995) — афіцэр брытанскай разведкі ў час Другой сусветнай вайны, які працаваў таксама на савецкую разведку. Да 1990 лічыўся імаверным пятым членам «Кембрыджскай пяцёркі», пакуль яго не выкрыў савецкі перабежчык Алег Гардзіеўскі.

Скончыўшы Кембрыджскі ўніверсітэт, Кернкрас прыйшоў на працу ў Форын Офіс. У 1937 годзе ён уступіў у Камуністычную партыю Вялікабрытаніі. У 1942 годзе паступіў у MІ-6, дзе меў доступ да шыфравальнай тэхнікі. Працуючы ў сакрэтным разведцэнтры Блэчлі-парк, ён здабываў інфармацыю, якую перадаваў у СССР.

Алег Гардзіеўскі: «шатландзец Джон Кернкрас быў у контрразведцы і меў шмат матэрыялаў-перахопаў нямецкіх паведамленняў. І хоць англічане самі перадавалі ваенную інфармацыю Савецкаму Саюзу, але частку, якую яны не хацелі перадаваць, перадавалі сакрэтна Кернкрас і залучаны ім агент у аддзеле перахопу Леа Лонг»Штирлиц.

Паводле думкі брытанскай разведкі, менавіта дадзеныя, перададзеныя Кернкрасам пра амерыканскія і брытанскія даследаванні ў вобласці ядзернага ўзбраення, ляглі ў аснову савецкай ядзернай праграмы.

Пасля таго як у 1951 годзе контрразведка MI5 прадставіла доказы, Кернкрас прызнаўся, што працаваў на СССР. Тым не менш, ён не быў пакараны ў крымінальным парадку, што пазней прывяло да вінавачання ўрада ў тым, што яно хавала сваю ролю таемнага суўдзельніка. Асоба пятага чалавека з «кембрыджскай пяцёркі» заставалася недаказанай да 1990 года, калі перабежчык з КДБ Алег Гардзіеўскі паказаў на Кернкраса.

Пасля сваіх прызнанняў Кернкрас пераехаў у Рым, дзе працаваў у Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН аж да сваёй адстаўкі. Потым ён з'ехаў на поўдзень Францыі, дзе памёр у 1995 годзе.

Гл. таксама Блэчлі-парк Крыптааналіз «Энігмы» Праграма «Ультра»

Катэгорыя:Разведчыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Крыніцы разведкі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі