Валянцін Міхайлавіч Гапіенка (нар. , пас. Курганаўка, Барзаскі раён, Кемераўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія У 1963—1965 гадах працаваў рабочым Мостацягніка 811 Мастабуда-5. У 1965—1968 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1968 годзе паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, які скончыў у 1973 годзе. 3 1973 года ў Брэсцкім філіяле інстытута «Белдзяржпраект» (цяпер «Брэстграмадзянпраект»), у 1977—1996 гадах галоўны архітэктар Брэста, начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэсцкага гарвыканкама. У 1996—2006 гадах начальнік АКА-4 «Брэстграмадзянпраект», у 1997—2012 гадах галоўны спецыяліст па архітэктуры тэхнічнага аддзела ААТ «Брэстпраект».

З 1984 года член Саюза архітэктараў СССР. Член горадабудаўнічага Савета Брэсцкага гарвыканкама з 1996 года.

Творчасць Асноўныя работы: серыя індывідуальных буйнапанэльных дамоў для Брэсцкага домабудаўнічага камбіната, праект забудовы мікрараёна Усход 3 (усе 1986, у сааўтарстве), інтэр’еры рэстаранаў «Брэсцкае піва» (1977) і «Інтурыст» (1975), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзяржаўная прэмія БССР 1988), праект рэгенерацыі цэнтра Брэста (1985, абодва ў сааўт.), генеральны план г. Брэста (1991—1995); генеральны план сумесна з інстытутам «БелНДІпраектгорадабудаўніцтва» (1993), эскізны праект з тэхніка-эканамічным абгрунтаваннем свабоднай эканамічнай зоны «Брэст» (1997), дызайн-праекты Лядовага палаца (1999), легкаатлетычнага манежа (2000), кантрольна-прапускнога пункта «Варшаўскі мост» (2002), Палаца спорту «Вікторыя» (2004)

Узнагароды Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1980), Бронзавым медалём ВДНГ СССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у вобласці архітэктуры (1988).

Літаратура

Спасылкі 17 чэрвеня 2016 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валянціна Міхайлавіча Гапіенкі (1946), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Брэста