Людміла Георгіеўна Гафо (нар. , в. Кара-Аджы, Акмячэцкі раён, Крымская вобласць — 2 сакавіка 2022) — беларуская архітэктар. Распрацоўніца многіх пасляваенных праектаў забудовы Мінска.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і грэчаскага рыбака. Пасля заканчэння школы ў Еўпаторыі паступіла на факультэт архітэктуры Адэскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1941 годзе пасля заканчэння 3-га курса інстытута разам з іншымі студэнтамі была накіравана на вытворчую практыку ў Падольск, дзе іх заспела Другая сусветная вайна. Разам з аднакурснікамі перавялася на вучобу ў Маскоўскі архітэктурны інстытут, дзе сумяшчала вучобу з маскіроўкай аб’ектаў Масквы, капаннем процітанкавых равоў. У 1942 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў Ташкент, дзе 23-гадовая Людміла Гафо працавала капіявальніцай. У 1945 годзе інстытут вярнуўся ў Маскву, Людміла Гафо атрымала дыплом і была накіравана на аднаўленне МінскаНаш архитектор из Греции.

Працавала ў інстытуце «Белсельпраект» (1945—1947), Упраўленні на справах архітэктуры Мінска (1947—1949), інстытуце «Белдзяржпраект» (1949—1953). У 1954—1983 галоўны архітэктар праектаў у майстэрні генплана інстытута «Мінскпраект». Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.

Жыла ў Мінску. Памерла 2 сакавіка 2022 года.

Творчасць Асноўныя працы: генпланы Мінска на 1980 (1963) і на 2000 (1980), карэкціроўка генплана на 1980 і асноўныя напрамкі развіцця Мінска на 2000 (1971), ТЭА генплана Мінска на 2010 (1979, усе ў аўтарскім калектыве). Пад яе кіраўніцтвам і ў аўтарскім калектыве распрацаваны праекты планіроўкі Ленінскага праспекта (1947), заходняй планіровачнай зоны Мінска (1974), прамысловага раёна па вул. Платонава (1972), НДІТаўтапрама (1973), праект сілуэту Мінска (1973), парка Перамогі (1967), жылых раёнаў Усход 1 (1965), Паўднёвы Захад 2, 3 (1976), па Лагойскім тракце (1954), вуліцах Маскоўскай, Чкалава, Брылеўскай (усе 1955), К. Лібкнехта (1958), Аэрадромнай (1967), Горкага (1969).

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Натанам Шпігельманам2 ноября 2019 года Исполняется 100 лет ГАФО ЛЮДМИЛЕ ГЕОРГИЕВНЕ!, з якім, імаверна, мела сына Юрыя Натанавіча Гафо, спецыяліста ў вобласці металургіі і матэрыялазнаўстваГафо, Юрий Натанович (кандидат технических наук)

Узнагароды Узнагароджана медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), прэмія Савета Міністраў СССР (1985, у аўтарскім калектыве) за распрацоўку генплана развіцця Мінска.

Памяць

Імя галоўнага архітэктара Мінскпраекта (1954–1984) Людмілы Гафо ў 2025 годзе нададзена адной з вуліц у Мінску (; ).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары