Дрніш () — горад у Харватыі, у Шыбенска-Кнінскай жупаніі. Насельніцтва — 3 332 чалавекі ў самім горадзе і 8 595 чалавек у адміністрацыйным раёне з цэнтрам у Дрнішы (2001). 91 % насельніцтва — харваты. Знаходзіцца ў гарыстым рэгіёне за 20 км ад Адрыятычнага ўзбярэжжа. Праз горад працякае невялікая рэчка Чыкола, прыток Кркі.

Праз Дрніш праходзіць аўтадарога Шыбенік — Кнін, а таксама дарога на Сінь (50 кіламетраў). У горадзе ёсць станцыя на чыгунцы Спліт — Кнін — Заграб. Катэгорыя:Гарады Харватыі