Леў Васільевіч Садоўскі ( — ?) — архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 298.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1827 годзе.

Выхаванне атрымаў у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы і па сканчэнні курса з чынам калежскага рэгістратара, быў прызначаны ў чарнігаўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам.

У 1865 годзе Л. Садоўскі быў прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення чарнігаўскага губернскага праўлення і, праз два гады, узведзены ў званне архітэктара. У 1874 годзе прызначаны пензенскім, а потым (у 1879 годзе) мінскім губернскім архітэктарам. Адначасова займаў пасаду епархіальнага архітэктараБудынак на Трайчанах . У 1882 годзе прылічыўся да Міністэрства, а ў наступным годзе выйшаў у адстаўку.

Творчасць

Кіраваў працамі па будаўніцтве ў г. Бялінскім Свята-Пакроўскага сабораБелинский. Собор Покрова Пресвятой Богородицы Соборный храм Покрова Пресвятой Богородицы .

Разам з К. Хршчановічам з’яўляецца аўтарам праекта Мінскіх прысутных месцаў.

У 1885 годзе ў Слуцку быў узведзены будынак Слуцкага духоўнага вучылішча па праекце Л. Садоўскага.

Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Пензенскай вобласці Катэгорыя:Архітэктары Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Пензенскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Мінскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Слуцка