Уладзімір Аляксеевіч Афана́сьеў (нар. , Пецярбург — 1998) — беларускі і таджыкскі архітэктар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкскай ССР (1964).

Біяграфія Нарадзіўся года ў Пецярбургу ў рускай дваранскай сям’і; яго бацька, Аляксей Дзмітрыевіч, генерал-лейтэнант царскай арміі, у 1917 годзе камандаваў рускім корпусам у ФінляндыіМаэстро Высоты. Часть I.

Скончыў у 1943 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай АМ.

Працаваў галоўным архітэктарам гарадоў Чарнаўцы (1944—1946), Ліепая (1949—1950), Іркуцка (1952—1954), кіраўніком архітэктурных майстэрняў праектных інстытутаў у Львове (1946—1948), Літпраекта ў Вільнюсе (1950—1952), Таджыкпраекта ў Душанбэ (1954—1966). Дацэнт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута (1948—1949). У 1966—1976 кіраўнік архітэктурнай майстэрні, у 1976—1983 галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект».

З 1994 года арганізатар і кіраўнік Беларускага Дваранскага сходуДворянский календарь: справочная родословная книга российского дворянства, Том 6.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1944 года. Пражываў у Мінску.

Творы

Асноўныя работы ва Украіне і Літве: помнік савецкім воінам-вызваліцелям у Львове, будынак Міністэрства лясной гаспадаркі Літоўскай ССР (1954), жылыя дамы па праспекце Леніна ў Вільнюсе.

Асноўныя работы ў Душанбэ: Дом радыё, будынак Саюза мастакоў, чатырохпавярховы жылы «дом на слупах» з убудаваным паверхам на рагу праспекта Леніна і вуліцы Камсамольскай (1955—1957), аэравакзал, 4-5-павярховыя жылыя дамы на плошчы Путоўскага (1958−1964).

Асноўныя работы ў Мінску: Рэспубліканскай канторы Будбанка (1975—1977), 10-павярховы жылы дом па вул. Я. Купалы (1970—1971), ансамбль 14-павярховых жылых дамоў з установамі абслугоўвання на Партызанскім праспекце (1975—1976), будынкі Беларускага інстытута фізічнай культуры па праспекце Машэрава (1985, кіраўнік аўтарскага калектыва).

Узнагароды Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Таджыкскай ССР (1963). Першыя прэміі за помнік ахвярам фашызму ў Латвійскай ССР (1949) і за Дом урада ў Вільнюсе (1952) на рэспубліканскіх конкурсах.

Сям’я Ад першага шлюбу меў сына Валянціна. У другім шлюбе з Наталляй, ад якой меў двух сыноў — Аляксея і Уладзіміра.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Чарнаўцаў Катэгорыя:Архітэктары Ліепаі Катэгорыя:Архітэктары Іркуцка Катэгорыя:Архітэктары Львова Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса Катэгорыя:Архітэктары Душанбэ