Сучасны лагатып газеты.|міні|150px «Знамя юности» () — беларуская грамадска-палітычная газета для моладзі.

Гісторыя Утворана ў 1938 годзе як сумесны друкаваны орган Цэнтральнага камітэта і Мінскага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі. Першы нумар выйшаў 10 красавіка 1938 года. Першапачатковая назва — «Сталінская моладзь». Заснавальнікам з 1956 года з’яўляўся ЦК ЛКСМ Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны выходзіла на адным з франтоў Чырвонай Арміі ў выглядзе ўлёткі фармату А4. Першы поўнафарматны пасляваенны нумар выйшаў 6 ліпеня 1945 года. У чэрвені 1956 году перайменаваная ў «Знамя юнацтва». У розны час заснавальнікамі выданні з’яўляліся: ЦК ЛКСМ Беларусі, Савет Міністраў, Дзяржкамітэт па справах моладзі, ГА «БПСМ», Дэпартамент па справах моладзі Міністэрства адукацыі. У 2004 годзе яе заснавальнікамі сталі Міністэрства адукацыі і ГА «БРСМ».

20 жніўня 1991 года, у сувязі са жнівеньскім путчам, з друку не выйшаў нумар газеты, бо ў ім змяшчаўся матэрыял супраць путчыстаў.

Спасылкі

«Знамя юности» на «Sputnik»

Катэгорыя:Газеты Беларусі