Путаранакарта Краснаярскага края — () — плато, найбольш прыўзняты ўчастак Сярэднесібірскага пласкагор’я, у вярхоўях рэк Пясіна, Хета і басейне правых прытокаў Ніжняй Тунгускі, на паўночным захадзе Краснаярскага края Расіі.

На захадзе і поўначы падымаецца стромкім уступам над суседнімі нізінамі. Вышыня да 1701 м. Рэльеф — спалучэнне выраўнаваных плато, астанцовых сталовых гор і глыбокіх (да 500—800 м) далін, дно якіх нярэдка занята азёрамі (Віві, Лама, Кета, Хантайскае і інш.). На паўночным захадзе да вышыні 300—350 м, на поўдні да 500 м — лістоўнічна-яловыя, на ўсходзе — лістоўнічныя лясы, якія змяняюцца вышэй лістоўнічным рэдкалессем. З вышыні 500—700 м — кустовая тундра, а на шырокіх водападзельных прасторах — камяністая, лішайнікавая тундра. Маецца больш за 20 ледавікоў.

Літаратура

Катэгорыя:Геаграфія Краснаярскага края Катэгорыя:Пласкагор’і Азіі Катэгорыя:Пласкагор’і Расіі Катэгорыя:Плато