Алякса́ндр Гена́дзевіч Анюко́ў (; нар. , Куйбышаў) — расійскі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за санкт-пецярбургскі «Зеніт». Заслужаны майстар спорту Расіі (2008).

Пяціразовы чэмпіён Расіі ў складзе «Зеніта», чатырохкратны ўладальнік Суперкубка Расіі, ўладальнік Кубка Расіі (2010), Кубка УЕФА і Суперкубка УЕФА (2008). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2008 года.

Клубная кар’ера «Крылы Саветаў» Футболам пачаў займацца услед за сваім старэйшым братам прафесійным футбалістам Аляксеем. У шэсць гадоў пачаў наведваць футбольную секцыю. У складзе «самарцаў» быў чэмпіёнам расійскай дзіцячай футбольнай лігі ў 1994 і 1995 годзе. Сезон 2000 года пачаў ў другім дывізіёне ў складзе «Крылаў Саветаў-2», выступаючы на пазіцыі лібера. З гэтага сезона абаронца спадабаўся Аляксандру Тарханаву і стаў трэніравацца з асноўным складам самарскага клуба, а 10 верасня 2000 года ўпершыню згуляў у галоўнай камандзе ў Сочы ў кубкавай сустрэчы супраць «Жамчужыны» (1:0).

У чэмпіянатах краіны дэбютаваў 14 кастрычніка 2000 году ў матчы супраць «Зеніта» (0:1). За самарскі клуб правёў 71 матч чэмпіянату Расіі, забіў 3 галы.

«Зеніт» У «Зеніт» перайшоў у ліпені 2005 года, калі самарскі клуб знаходзіўся ў крызіснай сітуацыі. Угаворы кіраўніцтва і асабістыя звароты віцэ-губернатара да іграка не пахіснулі жадання змяніць становішча і пераехаць у Пецярбург.

У чэрвені 2019 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб Сяргей Семака ў «Зеніце»Сергей Семак: «Обязанности Анюкова мы обозначим в процессе». by.tribuna.com.. Аднак, у ліпені вырашыў вярнуцца на поле і на правах арэнды далучыўся да «Крылаў Саветаў»Анюков возобновил карьеру и перешел в «Крылья». by.tribuna.com..

У маі 2020 года канчаткова завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую і маладзёжную зборныя Расіі, з 2004 года рэгулярна запрашаўся ў галоўную каманду краіны.

Дасягненні Клубныя «Зеніт» Чэмпіён Расіі (5): 2007, 2010, 2012, 2015, 2019 Уладальнік Кубак Расіі (2): 2010, 2016 Уладальнік Суперкубка Расіі (4): 2008, 2011, 2015, 2016 Уладальнік Кубка УЕФА: 2008 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2008

Міжнародныя Расія Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на афіцыйным сайце ФК «Зеніт»

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў-2 Самара