«Маладзёжная» () — станцыя Аўтазавадской лініі Мінскага метрапалітэна.

Адкрыта 3 ліпеня 1995 года ў складзе другога ўчастку Аўтазавадской лініі, які ўключаў дзве станцыі. Размешчана паміж станцыямі «Пушкінская» і «Фрунзенская».

Канструкцыя Аднаскляпнёвая станцыя мелкага закладання з двума вестыбюлямі.

Выхады Выхады са станцыі вядуць да вуліцы Кальварыйскай і на 1-ы Загарадны завулак. Побач з «Маладзёжнай» праходзіць чыгуначная лінія маладзечанскага кірунку, і размешчана станцыя «Мінск-Паўночны». Выхад з платформы ў кірунку чыгуначнай станцыі першапачаткова быў зачынены, эскалатары, што вывозяць да яго, спынены.

Восенню 2011 года будаўніцтва другога выхаду да станцыі «Мінск-Паўночны» было завершана. Вясной 2012 года адкрыты выхад на платформу чыгуначнай станцыі «Мінск-Паўночны». У 2015 годзе адкрыты пераход да гандлёвага цэнтра «Карона».

Спасылкі

Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:1995 год у Мінску