Стані́слаў Лорэнц (; , г. Радам, Польшча — 15 сакавіка 1991, Варшава) — польскі мастацтвазнавец. Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта (1947), ганаровы член многіх еўрапейскіх акадэмій, эксперт ЮНЕСКА.
Біяграфія С. Лорэнц нарадзіўся ў сям’і выкладчыкаў. Сям’я мела шведскія карані. Бацька быў германістам, маці — географам. У сям’і панаваў культ навукі і ў вызначанай меры лёс будучага навукоўца быў наканаваны яго выхаваннем у бацькоўскай хаце.Strutyńsk, W. Bohater dla dziedzictwa. «Kurier Wilenski» z 8.06.2012 [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://kurierwilenski.lt/2012/06/08/bohater-dla-dziedzictwa/#comments — Дата доступа: 5.05.2017.
З юных гадоў Станіслаў Лорэнц праяўляў цікавасць да гісторыі, мастацтва і архітэктуры. Скончыў гімназію Войцеха Гурскага ў Варшаве, вучыўся на філасофскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Вывучаў гісторыю мастацтва. У 1924 годзе абараніў доктарскую ступень па творчасці . У час і пасля навучэння ён праходзіў практыку ў Германіі, Італіі і Францыі. У прыватнасці, вывучаў архітэктурныя планы Гародні XVIII ст. у Дзяржаўным архіве ў Дрэздэне.Lorentz, S. Zapiski do autobigrafii Nowogrόdczyznie / S. Lorentz // «Kwartalnik Historii Nauki i Techniki», R. 24: 1979 z. 4. — S. 731—756.
Навучальны працэс быў перапынены прызывам С. Лорэнца ў войска, у сувязі з пачаткам польска-савецкай вайны ў 1919 годзе. Служба праходзіла ў званні падпаручніка рэзерву. Пасля дэмабілізацыі ў 1920 годзе змог вярнуцца да навукі.
Пасля заканчэння аспірантуры ўвосені 1924 года навуковец застаўся працаваць у Варшаўскім універсітэце. У 1927 г. С. Лорэнц стаў чыноўнікам у Міністэрстве веравызнанняў і народнай асветы. У сферу яго адказнасці ўваходзілі міжнародныя навуковыя сувязі і музейная справа.Jarocki, R. Rozmowy z Lorentzem / R. Jarocki. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1981. — S. 75.
У 1929—1935 гадах узначальваў аддзелы аховы помнікаў у Віленскім і Навагрудскім ваяводствах, адначасова выкладаў у Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя, з’яўляўся загадчыкам аддзела мастацтваў у віленскім ваяводскім кіраванні.
3 1935 года віцэ-дырэктар, з 1936 дырэктар Народнага музея, у 1945—1951 узначальваў Дырэкцыю нацыянальных музеяў і аховы помнікаў у Варшаве.
У 1947 г. атрымаў званне прафесара Варшаўскага ўніверсітэта, з 1949 г. член Польскай акадэміі ведаў, з 1952 г. член карэспандэнт, а з 1964 г. сапраўдны член Польскай акадэміі навук. З’яўляўся экспертам ЮНЕСКА па пытаннях аховы помнікаў.
У 1965—1969 уваходзіў у сейм ПНР ад дэмакратычнай партыі. Меў шэраг дзяржаўных узнагарод.
Памёр у Варшаве ў 1991 г. Пахаваны на лютэранскіх могілках.
Навуковая дзейнасць У работах 1930-х гадоў даследаваў асобныя пытанні развіцця беларускай архітэктуры. Аўтар манаграфіі пра I. К. Глаўбіца «Ян Кшыштаф Глаўбіц, віленскі архітэктар XVIII ст.» (1937).
Можна сцвярджаць, што С. Лорэнц пакінуў яркі след у гісторыі Заходняй Беларусі. Ён непасрэдна ўзаемадзейнічаў з ключавымі культурнымі і палітычнымі дзеячамі рэгіёна, як палякамі, так і беларусамі, акцэнтуючы іх увагу на пытаннях аховы помнікаў.
Навуковец сфармуляваў канцэпцыю кансервацыі руін замкаў Навагрудчыны і Віленшчыны, якой пасля прытрымваліся архітэктары аж да верасня 1939 г., і якая не страціла сваёй актуальнасці і да сёння. Навукоўцам былі выяўлены і ўлучаны ў спіс ахаваных аб’ектаў шматлікія рухомыя і нерухомыя помнікі, прааналізаваны матэрыялы па гісторыі мастацтва Вялікага княства Літоўскага, апублікаваны важныя працы па культурнай спадчыне Віленскага і Наваградскага ваяводстваў.
Па сутнасці, С. Лорэнц разам са сваім папярэднікам на пасадзе кансерватара Віленскага і Наваградскага ваяводстваў Ежы Рэмерам, стаіць у вытокаў сістэмы аховы помнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Дзякуючы дзеянням гэтага навукоўцы і чыноўніка, скіраваным на захаванне культурнай спадчыны ў міжваенны перыяд, а таксама пакінутым ім звесткам, мы валодаем каштоўнымі матэрыяламі, якія асвятляюць дэталі мерапрыемстваў па кансервацыі помнікаў і могуць служыць падказкай пры правядзенні адпаведных прац у нашыя дні.Марозаў, Д. В. Cтаніслаў Лоранц — руплівец даўніны ў Заходняй Беларусі / Д. В. Марозаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2018. — № 8. — С. 41.
Літаратура
Марозаў, Д. В. Cтаніслаў Лоранц — руплівец даўніны ў Заходняй Беларусі / Д. В. Марозаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2018. — № 8. — С. 30-42. Марозаў, Д. В. Нататкі да «Віленскага альбома» Cтаніслава Лоранца / Д. В. Марозаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2018. — № 9. — С. 33-38. Lorentz, S. Zapiski do autobigrafii Nowogrόdczyznie / S. Lorentz // «Kwartalnik Historii Nauki i Techniki», R. 24: 1979 z. 4. — S. 731—756. Lorentz, S., Konserwacja ruin zamkόw w Wileńszczyznie i Nowogrόdczyznie / S. Lorentz // «Ochrona Zabytkόw Sztuki». — 1930/31. — Zesz. 1 — 4. — S. 161—180. Lorentz, S. Album wileńskie / S. Lorentz. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1986. Kowalczykowa, А. Konserwator Stanisław Lorentz na Wilenszczyznie — przyczynek / A. Kowalczykowa //«Acta Academiae artium Vilnensis», T. 29. Vilnius, 2003. S. 129—138. Jarocki, R. Rozmowy z Lorentzem / R. Jarocki. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1981. Strutyńsk, W. Bohater dla dziedzictwa. «Kurier Wilenski» z 8.06.2012 [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://kurierwilenski.lt/2012/06/08/bohater-dla-dziedzictwa/#comments — Дата доступа: 5.05.2017.
Спасылкі Скарочаны пераклад «Віленскага альбома» Станіслава Лорэнца // на pawet.net Скарочаны пераклад «Віленскага альбома» Станіслава Лорэнца на academia.edu Скарочаны пераклад: Яроцкі Роберт. Размовы з Лорэнцам на academia.edu Лорэнц Станіслаў. Віленскі альбом : Скарочаны пераклад. 2026. — 138 с. Лоранц Станіслаў. Іаган Крыштаф Глаўбіц, віленскі архітэктар XVIII стагоддзя : Матэрыялы да біяграфіі і творчасці / Станіслаў Лоранц. 2026. — 74 с.
Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Народнай Рэспублікі