Мікалай Мікалаевіч Кліменка (1923—1944) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Мікалай Кліменка нарадзіўся 19 снежня 1923 года ў вёсцы Лушнікоўка (цяпер — у межах горада Астрагожск Варонежскай вобласці). Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. У пачатку 1942 года Кліменка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, вызваленні Калінінскай і Пскоўскай абласцей, Украінскай і Беларускай ССР. Да чэрвеня 1944 года старшы сяржант Мікалай Кліменка быў механікам-вадзіцелем самаходнай артылерыйскай ўстаноўкі 713-га самаходна-артылерыйскага палка 29-га стралковага корпусу 48-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час вызвалення Беларускай ССР.
25 чэрвеня 1944 года ў раёне вёскі Забалоцце Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Кліменка гусеніцамі сваёй самаходкі знішчыў 6 цяжкіх кулямётаў, экіпаж штурмавой гарматы і 88-міліметровую супрацьтанкавую гармату, пасля чаго першым уварваўся ў вёску. На вуліцах Забалоцця ён знішчыў 2 аўтамашыны з грузам, мінімётную батарэю, 30 салдат і афіцэраў праціўніка. У тым баі Кліменка загінуў. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Побалава Рагачоўскага раёна.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 жніўня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы сяржант Мікалай Кліменка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Айчыннай вайны 2-й ступені, двума медалямі.
Літаратура
Гринько А. И., Улаев Г. Ф. Богатыри земли Воронежской. — Воронеж, 1965. Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда» Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За адвагу» Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Рагачоўскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Астрагожску