Ілфрэкум (, чытаецца як |IL|frə|koom|) — горад на паўднёвым захадзе Англіі ў графстве Дэваншыр. Агульнае насельніцтва (2011 г.) — 11 184 чал.

Вядомы з 1086 г., хаця паселішча існавала і раней. Мяркуецца, што назва перакладаецца з англасаксонскай мовы як «Даліна сыноў Альфрэда». З XIII ст. да канца XIX ст. з'яўляўся важным міжнародным портам.

У нашы дні асновай мясцовай гаспадаркі з'яўляюцца лёгкая прамысловасць, рыбалоўства і абслугоўванне турыстаў. Ілфрэкум славіцца сваёй архітэктурай XIII — XXI стст.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Англіі Катэгорыя:Дэваншыр