Мара́т Наі́левіч Ізма́йлаў (; , Масква) — расійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2001—2012). Вядомы дзякуючы вступам за маскоўскі «Лакаматыў» і лісабонскі «Спортынг». Мае татарскае паходжанне.

Кар’ера «Лакаматыў» Увесну 2000 года стаў іграком маскоўскага «Лакаматыва» і дэбютаваў у аснове ў кастрычніку таго ж года, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць ЦСКА. У чэрвені 2001 года разам з клубам атрымаў перамогу ў Кубку Расіі, адзначыўшыся галявой перадачай у фінальным матчы, дзе «Лакаматыў» перагуляў махачкалінскі «Анжы» ў серыі пенальці. У 2002 і 2004 гадах станавіўся чэмпіёнам Расіі, а ў наступныя сезоны чаргаваў выдатную гульню і цяжкія траўмы.

«Спортынг» У 2007 годзе пераехаў у лісабонскі «Спортынг» на правах арэнды. У Партугаліі паказваў больш упэўненую і якасную гульню, у выніку па заканчэнні сезона партугальскі клуб выкупіў ягоны трансфер. У ліпені 2010 года атрымаў траўму на летнім зборы «Спортынга» ў Францыі, з-за якой быў вымушаны пакінуць зборПосле операции Измайлов пропустит не менее трех месяцев . «Спорт-Экспресс».

У партугальскім клубе Марат правёў шмат добрых сезонаў, стаўшы ўлюбёнцам балельшчыкаў клуба.

«Порту» 8 студзеня 2013 года Ізмайлаў афіцыйна стаў іграком «Порту», падпісаўшы кантракт на 2,5 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год«Порту» официально объявил о переходе Измайлова. championat.com. Дэбютаваў за новы клуб 13 студзеня ў матчы супраць «Бенфікі», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне сустрэчы пры ліку 2:2Марат Измайлов дебютировал в составе «Порту». championat.com.

У 2014 годзе 31-гадовы хаўбэк перайшоў у азербайджанскую каманду «Габала» на правах арэнды, якую ўзначальваў Юрый Сёмін, пад кіраўніцтвам якога Ізмайлаў гуляў у «Лакаматыве» і зборнай Расіі. У ліпені 2014 года расійскі футбольны клуб «Краснадар» абвесціў аб пераходзе Ізмайлава ў свой склад на ўмовах гадавой арэнды з правам падаўжэння пагадненняИгроком «Краснодара» стал Марат Измайлов . ФК Краснадар. 14 жніўня ў матчы трэцяга тура чэмпіянату Расіі супраць маскоўскага «Спартака» забіў першы мяч за «Краснадар».

Апошнія гады Прапусціўшы сезон 2015/16, у ліпені 2016 года падпісаў кантракт з «Краснадарам». У сакавіку 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду.

У чэрвені 2017 года далучыўся да маскоўскага «Арарата» з Першыства ПФЛ, правёў за яго чатыры матчы і забіў два галы, пасля чаго ў верасні 2017 года разарваў кантракт і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера Свае першыя выклікі ў склад нацыянальнай каманды Марат атрымаў ў 2001 годзе. За нацыянальную зборную Расіі гуляў на чэмпіянаце свету 2002 года і чэмпіянаце Еўропы 2004 года, пасля чаго доўгі час не запрашаўся ў зборную. 25 мая 2012 года пасля 6-гадовага перапынку Марат з’явіўся на полі ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругвая, у рамках падрыхтоўкі Расіі да чэмпіянату Еўропы 2012 годаМалафеев и Измайлов сыграют с Уругваем в стартовом составе сборной России. championat.com. На Еўра-2012 Марат выйшаў у матчы супраць зборнай Польшчы, замяніўшы на 79-й хвіліне Алана Дзагоева, таксама Ізмайлаў гуляў у матчы супраць зборнай Грэцыі.

Дасягненні Лакаматыў: Чэмпіён Расіі (2): 2002, 2004 Уладальнік Кубка Расіі: 2001 Уладальнік Суперкубка Расіі (2): 2003, 2005 Уладальнік Кубка чэмпіёнаў Садружнасці: 2005

Спортынг: Уладальнік Кубка Партугаліі: 2008 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2007, 2008

Порту: Чэмпіён Партугаліі: 2013

Крыніцы

Спасылкі

Сайт Марата Ізмайлава

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Арарат Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Габала Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Казанка Масква Катэгорыя:Ганаровыя чыгуначнікі