Пажар у Нацыянальным музеі Бразіліі — пажар 2 верасня 2018 года ў палацы Сан-Крыставан (Рыа-дэ-Жанейра), дзе размяшчаўся Нацыянальны музей Бразіліі. У музеі захоўвалася больш за 20 мільёнаў прадметаў, з якіх, па папярэдніх ацэнак, дзевяць дзясятых былі знішчаны агнём. Прычына ўзгарання, якое адбылося каля 19:30 па мясцовым часе (23:30 UTC), па стане на 12 верасня не ўстаноўлена.

Пажар

Пажар ахапіў усе тры паверхі будынка. Людзі не пацярпелі, але агонь імкліва знішчыў практычна ўсю калекцыю, якая налічвала да 20 млн экспанатаў. Згодна з заявамі ўладаў, прычынай пажару стала халатнасць. Трагедыі можна было пазбегнуць, калі б прапанаваны раней праект рэарганізацыі музея ўдалося ажыццявіць. Супрацоўнікі музея раней неаднаразова скардзіліся на скарачэння фінансавання і тое, што руйнуецца будынак музея. У чэрвені гэтага ж года музей адзначыў сваё 200-годдзе.

Наступствы

Музей валодаў адной з найбуйнейшых калекцый у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, якая складалася з жывёл, насякомых, мінералаў, індзейскага посуду, егіпецкіх і паўднёваамерыканскіх мумій, археалагічных артэфактаў, метэарытаў, акамянеласцяў і многіх іншых экспанатаў. Сярод іх былі прадстаўлены старажытнаегіпецкія фрагменты рэльефных малюнкаў, маскі, статуэткі бостваў з бронзы, каменя і дрэва, скрынкі для каноп, алебастравая чары, пахавальныя конусы, упрыгажэнні, амулеты і іншае. У экспазіцыю ўваходзіў шкілет старажытнай жанчыны, які налічвае 12 тысяч гадоў і які з'яўляўся найстаражытнейшым шкілетам чалавека, калі-небудзь знойдзеных на амерыканскім кантыненце.

Прэзідэнт Бразіліі Мішэл Тэмер Прэзідэнт напісаў, што бразільцы перажылі вельмі сумны дзень, паколькі ў агні пажару загінулі «200 гадоў працы, даследаванняў і ведаў». А дырэктар музея назваў пажар «культурнай трагедыяй».

Мэр Рыа-дэ-Жанейра Марцэла Крывела заклікаў аднавіць з попелу, узнавіць хай і ў копіях экспанаты, якія захаваюць памяць аб каралеўскай сям'і, якая падарыла народу Бразіліі незалежнасць, імперыю і канстытуцыю. Бразільскі палітык і грамадскі дзеяч Марына Сілва назвала пажар лабатаміяй бразільскай памяці. Археолаг Захі Хавас нагадаў аб неабходнасці рэпатрыяцыі егіпецкіх артэфактаў і заклікаў ЮНЕСКА правесці кантроль над музеямі, каб выявіць, ці дастаткова ў цэласці і надзейна ўтрымліваюцца ў іх артэфакты.

Навіна аб пажары імкліва абляцела Рыа-дэ-Жанейра. Сотні абураных жыхароў сабраліся каля брамы будынка музея, які астываў, раніцай панядзелка.

Студэнты музеязнаўства з Федэральнага ўніверсітэта Рыа-дэ-Жанейра заклікалі людзей дасылаць любыя фатаграфіі і відэа знішчанай калекцыі музея. За гадзіну яны атрымалі каля 14 тысяч відэа, фатаграфій і малюнкаў экспанатаў.

12 верасня 2018 года абвешчана аб плане кансервацыі руін музея, які прадугледжвае:

узвядзенне драўлянай канструкцыі вакол музея для яго засцярогі, умацаванне будынка ад пагрозы апоўзня, шырокі навес для абароны ад дажджу, модульныя будынкі на прылеглай тэрыторыі, у якіх размесцяцца часовыя лабараторыі, выдаткі ў памеры 10 мільёнаў бразільскіх рэалаў.

Спасылкі

У Рыа-дэ-Жанейра згарэў Нацыянальны музей Бразіліі — навіна ў выкладзе Еўрарадыё.

Катэгорыя:Гісторыя Бразіліі Катэгорыя:Рыа-дэ-Жанэйра Катэгорыя:Падзеі 2 верасня Катэгорыя:Пажары Катэгорыя:Катастрофы 2018 года Катэгорыя:Верасень 2018 года