Васіль Фёдаравіч Нябольсін (у некаторых крыніцах Небальсін) (1822—1900) — расійскі інжынер, архітэктар. Сапраўдны стацкі саветнік (з 1886 года). Маскоўскі губернскі архітэктар (1860—1862)Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 235 , гродзенскі губернскі інжынер (1873-не раней за 1898)Памятная книжка по Гродненской губернии на 1898 год. Стр. 30-31.

Біяграфія

Адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у Разанскай губернскай гімназіі.

У 1839 годзе паступіў у Пецярбургскае вучылішча грамадзянскіх інжынераў будаўнічым вучылішчы, адкуль выпушчаны ў 1843 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын XII класа. Зацверджаны ў чыне 12-га класа 28 лістапада 1843 года.

Прафесійная дзейнасць

8 студзеня 1844 года быў прызначаны памочнікам архітэктара ў Дэпартамент праектаў і каштарысаў Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін.

10 мая 1847 года падараваны ў калежскія сакратары. 19 верасня 1849 года прызначаны выконваючым пасаду губернскага архітэктара Маскоўскай губернскай будаўнічай і дарожнай камісіі.

8 студзеня 1851 года падараваны ў тытулярныя саветнікі, 26 сакавіка 1855 — у калежскія асэсары. 16 мая 1855 года зацверджаны дырэктарам Маскоўскага турэмнага камітэта.

26 сакавіка 1856 года падараваны ў надворныя саветнікі. З 14 мая 1857 года прызначаны загадчыкам вытворчасцю работ у .

23 сакавіка 1860 года зацверджаны маскоўскім губернскім архітэктарам, у гэты ж дзень падараваны ў калежскія саветнікі

22 чэрвеня 1862 года перамешчаны губернскім архітэктарам у горад Уладзімір. У гэты ж дзень прызначаны дырэктарам Уладзімірскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах. 16 сакавіка 1865 года зацверджаны губернскім архітэктарам будаўнічага аддзялення уладзімірскага губернскага праўлення.

3 сакавіка 1866 года прызначаны харкаўскім губернскім архітэктарам. 23 лістапада 1867 года прызначаны дырэктарам харкаўскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах.

З 2 снежня 1867 года па 4 красавіка 1869 года быў камандзіраваны за мяжу.

28 лютага 1873 года прызначаны выконваючым пасаду гродзенскага , у гэты ж дзень прызначаны членам гродзенскай губернскай царкоўна-будаўнічай прысутнасці. 22 жніўня 1873 года прызначаны дырэктарам гродзенскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах. 25 лютага 1875 года прызначаны старшынёй асаблівай часовай камісіі садзейнічання больш хуткаму ўладкаванню вадаправода ў горадзе Гродне.

27 студзеня 1878 года пераведзены ў грамадзянскія інжынеры. 8 сакавіка 1878 года зацверджаны гродзенскім губернскім інжынерам.

30 жніўня 1886 года падараваны ў сапраўдныя статские саветнікі

Жалаванне атрымліваў 700 руб.; прыбаўкі — 113 руб. 77 кап.; сталовых — 700 руб. у год.

Жонка — дачка тайнага саветніка Соф’я Уладзіміраўна Смірнова.

Творчасць

У 1848-49 гадах у Санкт-Пецярбургу: Кіраўніцтва будаўніцтвам на , якая раней звалася «Казінае балота», у Малой Каломне Перабудова бакавых частак (саўмесна з ) Перабудова на Малой Охце У 1866-73 гадах у г. Харкаве: Перабудова Будаўніцтва Свята-Петра-Паўлаўскай царквы (1872—1876, цяпер помнік архітэктуры) У 1873-92 гадах ў Гродзенскай губерні: Больш за 40 мураваных храмаў, у тым ліку Перабудова і рэканструкцыя пад яго кіраўніцтвам у 1880 годзе ў праваслаўную царкву бернардзінскага касцёла у Слоніме. Будынак Марыінскай жаночай гімназіі Перабудова часткі палаца князёў Масальскіх пад будынак Гродзенскага акруговага суда. Кіраўніцтва будаўніцтвам па чужым праекце Моста праз Нёман у Гродне«Новый», Александровский, Алексеевский, Петровско-Николаевский, Piłsudskiego, «Стары» мост (не захаваўся) У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)Александр Севенко. История 11-го военного городка в г. Гродно .

Узнагароды

Ордэн Св. Станіслава 2-й ступені (1 красавіка 1860) Ордэн Св. Ганны 2-й ступені з Імператарскай Каронай (17 снежня 1867) Ордэн Св. Уладзіміра 4-й ступені (20 мая 1871) Ордэн Св. Уладзіміра 3-й ступені (30 жніўня 1879) Знак адзнакі бездакорнай службы за 40 гадоў (22 жніўня 1884) Бронзавы медаль на Уладзімірскай стужцы ў памяць вайны 1853—1856 гг.

Адрасы

У Гродне на 1885 год жыў у Карэтным завулку ў доме СавашынскагаСПИСОК гражданским чиновникам с показанием их местожительства (по 1-й части г. Гродно) на 1885 год .

Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Маскоўскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Уладзімірскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Харкаўскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Гродзенскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Гродзенскія губернскія інжынеры Катэгорыя:Архітэктары Гродна