Наталля Мікалаеўна Макляцова (, в. Мсціслаўская Слабодка, Дарагабужскі раён, Смаленская вобласць — ) — беларускі архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1954). Некаторымі даследчыкамі называецца першай жанчынай-архітэктарам у БеларусіПрогулка по городу. Семь минчанок, имена которых нужно запомнить .
Біяграфія Наталля Макляцова нарадзілася ў 1909 годзе ў в. Мсціслаўская Слабодка Дарагабужскага павета Смаленскай губерні. У 1913 годзе, калі ёй было ўсяго 3 гады, памерла 24-гадовая маці. У свой час маці вучылася ў жаночым політэхнічным інстытуце ў Пецярбургу. Бацька скончыў Інстытут грамадзянскіх інжынераў. У час Першай сусветнай вайны ён сышоў на фронт і не вярнуўся, у 1920-я гады з’ехаў у Канаду, дзе завёў новую сям’ю. Наталлю выхоўвала бабуляИдеи и понимание, как преобразить Минск: как жила и что создала в столице первая женщина-архитектор Наталья Маклецова .
1 красавіка 1931 года скончыла Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Не маючы жылля ў Ленінградзе, вырашыла пераехаць на новае месца і падала заяўку на адно з двух месцаў для архітэктараў у філіяле Дзіпрагара, які ствараўся ў Менску. 25 верасня 1931 года прыехала ў сталіцу БССР.
Філіял Дзіпрагара разрастаўся і ў 1933 г. быў перайменаваны ў «Белдзяржпраект». Ужо ў 1934 годзе па праекце Макляцовай пачалося будаўніцтва 100-кватэрнага Дома спецыялістаў, першага ў горадзе шасціпавярховага дома з ліфтамі і падвалам. Дом больш за два гады, трох- і чатырохпакаёвыя кватэры засялялі па пакоях.
У 1932 годзе нарадзіла дачку Марыну. Пасля пабралася шлюбам з архітэктарам Вадзімам Каралёвым, які ў першым шлюбе быў жанаты з Янінай Каханоўскайіх унук Данчык стаў вядомым спеваком, пляменніцай братоў Луцкевічаў.
У 1938—1941 гадах выкладала ў БПІ. У пачатку красавіка 1941 г. разам са шматлікімі іншымі спецыялістамі запрасілі ў ЦК партыі і прапанавалі перайсці на працу ў Ваенпраект. У Ваенпраекце тэрмінова працавалі па 12 гадзін у дзень, без выхадных, над абароннымі аб’ектамі ў Заходняй Беларусі: аэрадромамі, складамі ГЗМ і боепрыпасаў, ваеннымі гарадкамі. 25 чэрвеня 1941 года, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўсе працы былі спаленыя перад сыходам з палаючага горада.
Раніцай 26 чэрвеня разам з мужам Вадзімам Каралёвым пешшу накіравалася да станцыі Калодзішчы. Насілу ўціснуліся ў перапоўнены тамбур цягніка, але калі машыніст даў гудок, Наталля саскочыла: у вёсцы пад Мінскам засталася дзевяцігадовая дачка Марына. 28 чэрвеня немцы ўварваліся ў Мінск. Наталля з дачкой вярнуліся ў заняты нацыстамі горад 7 ліпеня. З дома, дзе яны жылі да вайны, іх выгналі — яго заняла Беларуская народная самапомач. Макляцовы перабраліся ў недабудаваны верх аднапавярховага доміка на Інтэрнацыянальнай вуліцыОт гибели в оккупированном Минске мать спас стрептоцид, а дочь — лыжные штаны.
У час нямецкай акупацыі ў калідоры будынка гарадской ўправы, куды прыходзіла на чарговую рэгістрацыю, пазнаёмілася з будучым мужам інжынерам-будаўніком Уладзімірам Уладзіміравічам Мінкевічам. Пасля немцы злавілі Мінкевіча пры атрыманні па падробленых дакументах спірту для партызан. У той час Наталля была ўжо цяжарная ад яго. Працавала ў свайго былога студэнта Мікалая Бяндоўскага, які стварыў пры немцах прыватную будаўнічую фірму, праектавала тытунёвую фабрыку (у раёне вуліцы Розы Люксембург)«Мое лакомство — дрожжи, поджаренные на рыбном жире». Эта девочка жила с родителями в самом центре Минска — и вот что с ними случилось . З яго ж дапамогай праз тры месяца ўдалося вызваліць мужа з турмы.
9 снежня 1942 года нарадзіўся сын Уладзімір. Адразу пасля родаў цяжка захварэла, перажыла заражэнне.
Пасля савецкай бамбардзіроўкі горада 2 мая 1943 года, сям’я перабралася на ўскраіну ў пустую кватэру ў драўляным доме на Усходнім завулку. Гаспадары кватэры падаліся ў лес, пакінуўшы засеяны гарод. Пасля вызвалення горада 3 ліпеня 1944 года ўсіх мужчын, якія былі ў акупацыі, неадкладна прызвалі ў армію, але Мінкевіча накіравалі на працу па аднаўленні Мінска, бо ён меў будаўнічую спецыяльнасць.
Працавала ў інстытуце «Белпрампраект» (1944—1948, галоўны архітэктар), адначасова выкладала ў 1945—1975 гадах у БПІ, дацэнт з 1954, таксама выкладала ў палітэхнікуме.
Творчасць
Работы: Мінскі жылы дом спецыялістаў (разбураны ў Вялікую Айчынную вайну), 8-павярховы дом на пл. Я. Коласа (1957, у сааўтарстве) і рэканструкцыя галоўнага корпуса БПІ (1937) у Мінску; жылыя дамы № 12, 14 (1936) па вул. Першамайскай у Гомелі, тыпавы праект 24-кватэрнага жылога дома (у 1932—1938 пабудаваны дамы ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Барысаве і інш. гарадах).
У навуковых працах даследвала тэарэтычныя метадалагічныя асновы праектавання жылых будынкаў.
Сям’я Мела дачку Марыну Уладзіміраўну Макляцову (нар. 1932), якая таксама стала архітэктарам. У шлюбе з архітэктарам Вадзімам Каралёвым дзяцей не мела. У шлюбе з Уладзімірам Уладзіміравічам Мінкевічам мела сына Уладзіміра (нар. 1942). Яе нашчадак Мікіта Мікалаевіч Макляцоў стаў скульптарам.
Творы Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўтарстве); Основы проектирования жилых зданий. Мн., 1960 (у сааўт.).
Літаратура
Спасылкі Наталья Николаевна Маклецова. Из воспоминаний От гибели в оккупированном Минске мать спас стрептоцид, а дочь — лыжные штаны
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дарагабужскім раёне