Іван Капітонавіч Плотнікаў (1862—1918) — расійскі архітэктар, які працаваў на тэрыторыі Беларусі. Гродзенскі губернскі архітэктарПлотников Иван Капитонович // Кулагин А. Н. Деятельность гродненских зодчих XIX — начала ХХ в. (по архивным материалам) (1900—1912), вяцкі губернскі архітэктар (1912—1916)ПЛОТНИКОВ Иван Капитонович .

Біяграфія Скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў. У чыне калежскага асэсара ў 1891—1900 гадах працаваў гродзенскім малодшым інжынерам. У 1900—1912 гадах працаваў гродзенскім губернскім архітэктарамПамятная книжка Гродненской губернии на 1900 год. // Гродно: Типография губернского правления, 1900. — C. 30 . У пачатку XX стагоддзя пражываў у доме № 26 па вуліцы Рэзніцкай.

Творчасць

Яшчэ ў час працы малодшым архітэктарам будаўнічага аддзялення гродзенскага губернскага праўлення ў 1896 годзе даў крытычную ацэнку праекту Свята-Мікалаеўскай царквы ў горадзе Брэсце: «Прадстаўленыя чарцяжы маюць лішак упрыгожванняў, якія не ўвашлі ў каштарыс, асабліва тынкавыя працы, між тым чарцёж, паводле майго меркавання, павінен дакладна паказваць толькі тое, што ўключана ў каштарыс, які падлягае праверцы»Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 75.

У 1904 годзе прыкамандзіраваны да адмысловай камісіі Свяцейшага сінода па аднаўленні Каложскай царквы ў ГроднеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 2, спр. 1684, л. 1.

Праекты Беларусь Зацвярджэнне праекта касцёла Святога Аляксея ў мястэчку Сяльцы Пружанскага павета (16 лютага 1906)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 2, д. 1825, л. 3 — 9. План мясцовасці пад будаўніцтва і праект касцёла Праабражэння Гасподняга ў вёсцы Вялікай Бераставіцы Гродзенскага павета (1907)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 1. Воп. 18, спр. 1173, л. 23. Праект і каштарыс на будаўніцтва мураванага касцёла ў мястэчку Лыскаве Пружанскага павета (23 ліпеня 1907)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 1. Воп. 18, спр. 1112, л. 51. — не рэалізаваны. Праект і каштарыс на пабудову акруговай бальніцы ў горадзе Гродне (1891—1894)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1. Спр. 736. Праект касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мястэчку Рэплі Ваўкавыскага павета (1900)Парафіі і святыні. Рэпля. // Слова Жыцця, 16 лютага 2014. . Праект мураванага бровара ў маёнтку Станіслава Незабытоўскага Алешавічах Гродзенскага павета (1895)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 2, спр. 1063, л. 3 — 4. — не захаваўся. Праект Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне (у суаўтарстве з Міхаілам Прозаравым і Іванам Савельевым)Гродно. Кафедральный собор в честь Покрова Пресвятой Богородицы . // Официальный сайт паломнического отдела Белорусской православной церкви, 2007. . Праект перабудовы Свята-Троіцкай царквы ў мястэчку Зэльве Ваўкавыскага павета (пачатак XX ст.)Гісторыя гарадскога пасёлка Зэльвы . // Зэльвенская раённая бібліятэка. . Праект Свята-Мікалаеўскай брацкай царквы ў горадзе Брэсце (1895—1896)2016 г. – 110 гадоў з часу пабудавання (1906) Свята-Мікалаеўскай Брацкай царквы ў г. Брэсце. // Брэсцкая абласная бібліятэка, 29 ліпеня 2016. . Праект Свята-Уладзімірскай царквы-школы на Занёманскім фарштаце ў Гродне (1895)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 2. 1032, л. 1; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 2, спр. 1032, л. 1. Праект сядзібна-паркавага ансамбля Талочкаў: капліцы, бровара, парку ў маёнтку Вердамічах Гродзенскага павета (канец XIX — пачатак XX ст.)Фрагменты былой сядзібы . // Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага, 2018. . Польшча Праект драўлянага цырку і летняга тэатру ў горадзе Беластоку (1894—1897) — не захавалісяMarek Kietliński i Wojciech Śleszyński. Repatriacje i migracje ludności pogranicza w XX wieku. — Białystok, 2004. ISBN 83-920642-0-8. — S. 207. Расія Праект паўночнага цаглянага двухпавярховага корпуса Іжэўскай жаночай гімназіі (сумесна з ) (1912—15). Праект стараверскай малельні ў Кіраве (1910) — інжынер Э. К. Нюквіст, архітэктар І. К. Плотнікаў.

Заўвагі

Зноскі

Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Гродзенскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя