Дзмітрый Прышчэпа (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Ротар» з Валгаграда.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2017 годзе пачаў выступаць за дубль. У пачатку 2018 года пачаў прыцягвацца таксама да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 мая 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

У сезоне 2019, дзякуючы траўмам асноўных абаронцаў сталічнага клуба, стаў часцей атрымоўваць месца ў галоўнай камандзе мінчан. У ліпені 2019 года стала вядома аб цікавасці да маладога абаронцы з боку санкт-пецярбургскага «Зеніта». У жніўні 2019 года перайшоў у «Зеніт» на правах арэнды з правам выкупу"Минск" отдал Прищепу в аренду "Зениту". У пецярбургскай камандзе выступаў за моладзевы склад, прыцягваўся да гульняў Юнацкай лігі УЕФА. У студзені 2020 года стала вядома, што расійскі клуб не будзе падаўжаць арэнду, і абаронца вярнуўся ў «Мінск»"Зенит" не стал продлевать аренду защитника "Минска" Прищепы. У сезоне 2020 быў іграком стартавага складу «Мінска».

У студзені 2021 года, пакінуўшы «Мінск», адправіўся на прагляд у самарскія «Крылы Саветаў» і ў лютым падпісаў кантрактДмитрий Прищепа официально стал игроком "Крыльев Советов". З’яўляўся на полі рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, таксама выступаў за другую каманду самарскага клуба ў ПФЛ. Па выніках сезона 2020/21 «Крылы Саветаў» выйшлі ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго абаронца страціў месца ў асноўнай камандзе, толькі эпізадычна трапляў на лаўку запасных.

У студзені 2022 года адправіўся на турэцкі збор з маскоўскім «Велесам», які ў лютым аформіў арэнду футбаліста"Велес" объявил об аренде Дмитрия Прищепы у "Крыльев Советов". У студзені 2023 года на правах арэнды перайшоў у валгаградскі «Ротар». У чэрвені 2023 года падпісаў з валгаградскім клубам паўнавартасны кантракт.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе згуляў ва ўсіх трох матчах.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7), аднак ужо на 7-й хвіліне быў выдалены.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Мінск 7 1 2018 Д1 Мінск 1 0 2019 (1) Д1 Мінск 13 0 2019/20 (1) мол. Зеніт 6 0 2020 Д1 Мінск 22 0 2020/21 (2) Д2 Крылы Саветаў 4 0 2020/21 (2) Д3 Крылы Саветаў-2 5 0 2021/22 (1) Д1 Крылы Саветаў 0 0 2021/22 (2) Д2 Велес 12 0 2022/23 (1) Д2 Велес 18 1 2022/23 (2) Д3 Ротар 10 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў-2 Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Велес Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Ротар Валгаград