Белдзіпрабуд — праектна-канструктарскі інстытут у Мінску. Размешчаны па вул. Альшэўскага, 24-429.
27 лютага 1970 года створаны Мінскі філіял дзяржаўнага праектнага інстытута «Дзіпранафтабуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва СССР. З 28 снежня 1982 года — Мінскі філіял праектнага інстытута «Пермпрампраект»Информация о фонде. Учреждение «Белорусский государственный архив научно-технической документации».
10 сакавіка 1987 на базе філіяла Інстытута «Пермпрампраект» заснаваны Беларускі дзяржаўны праектна-тэхналагічны інстытут па праектаванні аб’ектаў вытворчага прызначэння «Белдзіпрабуд». З 1995 — недзяржаўная ўстанова. Мае філіялы ў абласных цэнтрах Беларусі. Асноўныя кірункі дзейнасці: праектаванне аб’ектаў прамысловага і жыллёва-грамадзянскага прызначэння.
Літаратура
Катэгорыя:1987 год у Мінску Катэгорыя:Праектныя арганізацыі Мінска Катэгорыя:Вуліца Альшэўскага (Мінск)