РБМК, рэактар вялікай магутнасці канальны () - серыя графіта-вадзяных ядзерных рэактараў канальнага тыпу. Вырабляліся ў СССР пачынаючы з 1960-я па 80-я гады. Эксплуатацыя гэтых рэактараў працягваецца ў Расіі. Раней гэтыя рэактары працавалі ва Украіне на Чарнобальскай АЭС, пасля аварыі на якой, рэактары гэтай серыі ў прастамоўі пачалі зваць «рэактарамі чарнобальскага тыпу». Разам з рэактарам ВВЭР РБМК быў найбольш распаўпюджаны ў савецкай атамнай энергетыцы.
Былі пабудаваныя рэактары РБМК-1000 і РБМК-1500, а таксама спраектаваны РБМК-2000. Сваё далейшае развіццё гэтыя рэактары атрымоўваюць ў серыі МКЭР.
Характарыстыкі РБМК ХарактарыстыкаРБМК-1000РБМК-1500РБМКП-2000(праэкт)Цеплавая магутнасць рэактара, МВт320048005400Электрычная магутнасць энергаблока, МВт100015002000ККДз блока, %31,331,337,0Ціск пары перад турбінай, атм656565Тэмпература пары перад турбінай, °С280280450Памер актыўнай зоны, м: высата776 дыяметр (шырыня×даўжыня)11,811,87,75×24Загрузка ўрана, т192189220Узбагачэнне, % 235U выпарвальны канал2,6-2,82,6-2,81,8 перагравальны канал——2,2Колькасць каналаў: выпарвальных169316611744 перагравальных——872Сярэдняе выпальванне, МВт·сут/кг: у выпарвальным канале25,525?20,2 у перагравальным канале——18,9Памеры абалонкі ЦВЭЛа (дыяметр×таўшчыня), мм: выпарвальны канал13,5×0,913,5×0,913,5×0.9 перагравальны канал——10×0,3Матэрыял абалонак ЦВЭЛаў: выпарвальны каналZr + 2,5 % NbZr + 2,5 % NbZr + 2,5 % Nb перагравальны канал——Нержавеючая сталь
Канструкцыя
Рэактары РБМК выкарыстоўвалісь на аднаконтурных АЭС, у якіх у паравую турбіну падаецца пара, што непасрэдна ўтвараецца ў ядзерным рэактары.
Аснову актыўнай зоны складае графітавы цыліндар, які ў сваю чаргу выкладзены з асобных блокаў. Графіт выконвае ролю замядляльніка. У гэтым цыліндры зроблены каналы, у частцы каторых знаходзяцца касеты з ядзерным палівам, а праз большасць праходзіць вада, якая ахалоджвае графіт, бо ён награваецца з-за таго, што замядляе нейтроны, што ўтвараюцца падчас ядзернай рэакцыі. Таксама ў частцы каналаў знаходзяцца стрыжні кіравання, часткова высоўваючы якія з актыўнай зоны можна змяняць інтэнсіўнасць ядзернай рэакцыі. Вада, калі праходзіць праз тэхналагічныю каналы часткова выпарваецца, і пасля, у барабане-сепаратары, пара адзяляецца ад вады: пара ідзе ў турбіну, а вада, да якой дадаецца вада, што вяртаецца з паратурбіннай устаноўкі, ідзе зноў у выпарвальныя каналы.
У рэактары РБМКП-2000 планавалася, што вада будзе выпарвацца поўнасцью, а атрыманая пара будзе яшчэ ў дадатак перегравацца (у выніку пара будзе мець больш высокую тэмпературу, што павялічала б ККДз атамнай станцыі.
Катэгорыя:Ядзерныя рэактары