Стані́слаў Херман Лем (; , Львоў — , Кракаў) — польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг з пакалення калумбаў. Член Польскай АН у Кракаве (1994).
Лічыцца польскім пісьменнікам, творы якога перакладаюць найчасцей, а ў пэўныя часы быў найбольш чытаным неанглійскамоўным пісьменнікам навуковай фантастыкі. Значная частка яго пісьменніцкай працы займае філасофія і футуралогія, прысвечана разважаннем на тэматыку тэхналогій, прыроды інтэлігенцыі, цяжкасцям у пераказе інфармацыі і ўзаемным паразуменні разумных істот, абмежаванасці чалавека і месцу чалавека ў Сусвеце.
Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Львоўскім медыцынскім інстытуце (1939—1941), скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1948).
Пахаваны ў Кракаве.
Творчасць Друкуецца з 1946. У шматлікіх творах у жанры навукова-філасофскай фантастыкі (раманы «Астранаўты», 1951; «Дзённік, знойдзены ў ваннай», «Салярыс», абодва 1961; «Голас Неба», 1968; «Насмарк», 1976; «Мір на зямлі», «Фіяска», абодва 1987, і інш.) разглядае ролю вынаходніцтваў у лёсе чалавецтва, узнімае праблемы маральнай адказнасці чалавека за вынікі сваіх дзеянняў. Аўтар дэтэктыўнага («Следства», 1959) і аўтабіяграфічнага («Высокі замак», 1966) раманаў, зборнікаў навукова-фантастычных апавяданняў «Сезам» (1954), «Зорныя дзённікі» (1957), «Уварванне з Альдэбарана» (1959), «Кніга робатаў» (1961), «Казкі робатаў» (1964), «Кіберыяда», «Паляванне» (абодва 1965), «Апавяданні пра пілота Піркса» (1968), «Бяссонніца» (1971). Яго проза адметная драматызмам калізій, глыбокім псіхалагізмам, багаццем палітры камічнага. Аўтар літаратурных нарысаў.
Кнігі перакладаліся на 41 мову, агульны тыраж 27 млн асобнікаў.Старонка аўтара. Уплыў Лема на сусветную навукова-фантастычную літаратуру крытыкі параўноўваюць з дзейнасцю такіх класікаў як Герберт Джордж Уэлс ці Олаф Стэплдон.
Светапогляд Выдаў філасофска-сацыялагічныя даследаванні «Дыялогі» (1957), «Summa technologiae» (1964), філасофска-літаратуразнаўчыя працы «Філасофія выпадку» (1968), «Фантастыка і футуралогія» (т. 1—2, 1970).
Вялікая частка тых разважанняў змешчана ў навукова-фантастычных творах, што робіць больш цяжкім іх разуменне. Адначасова гэткі спосаб пераказу філасофскіх думак палягчае іх паразуменне. Таму часта ў сусветнай літаратуры Лем бываў недаацэнены як філосаф і лічыцца галоўным чынам аўтарам навуковай фантастыкі.
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія Польшчы (1976).
Ушанаванне памяці Прозвішча пісьменніка атрымаў астэроід, а ў Кракаве імя пісьменніка нададуць адной з вуліцPolska.pl, 2007-03-21 UCHWAŁA NR VIII/122/07 Rady Miasta Krakowa z dnia 14 marca 2007 r. w sprawie nazw ulic. Par.1, pkt.1 Ruszyła budowa ulicy Stanisława Lema .
Беларускія пераклады
Мастацкая літаратура Казка пра караля Мудраса (зборнік Ратуйма космас) — пер. Валерый Буйвал Прыгоды Піркса — пер. Анатоль Бутэвіч (пад пс. Максім Валошка), Мінск: Мастацкая літаратура, 1992, ISBN 5-340-00755-3 Выпрабаванне Патруль Альбатрос Тэрмінус Умоўны рэфлекс Паляванне Здарэнне Расказ Піркса Дазнанне Салярыс — пер. Анатоль Бутэвіч (пад пс. Максім Валошка), Мінск, 1994 Уранавыя вушы (зборнік Байкі Робатаў) — пер. Руслан Равяка // Наша Ніва 31 сакавіка 2006 Непераможны, зборнік уключае аднайменны раман, а таксама апавяданні: Сябар, 137 секунд, Цемра і цвіль і Казку пра вылічальную машыну, якая з цмокам змагалася (пер. А. Бутэвіч, 2011) Зорныя дзённікі / Станіслаў Лем. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 353, с. Свет Станіслава Лема: цытаты, афарызмы / цытаты з твораў Станіслава Лема выбраў і склаў Віктар Язневіч. — Мінск : Галіяфы, 2022. — 246, с. Зорныя дзённікі. З успамінаў Іёна Тыхага: апавяданні ; Футуралагічны кангрэс: раман / Станіслаў Лем. — Мінск : Галіяфы, 2022. — 370, с. паасобныя творы пераклаў М. Мірановіч
Філасофія Стварэньне сьвету. Спроба другая [Эсэ] (З польск. пер. А. Кудраўцаў) Крыніца № 11-12 (26) 1996 Фенаменалагічная тэорыя твору (зборнік Філасофія выпадку. Літаратура ў свеце эмпірыі) — зборнік Быць (або не быць) сярэднееўрапейцам. Сучаснае польскае мысленне Сыльвічныя разважанні XL (часопіс Odra, № 2 (408), 1995)— зборнік Быць (або не быць) сярэднееўрапейцам. Сучаснае польскае мысленне
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйная старонка Адвярнуўшыся ад будучынi // Iнтэрвiю для часапiсу «Focus» № 25/1999, 21 чэрвеня Я нікуды не належу, бо я ніадкуль — гутарка Лема з Станіславам Бэрэсь Сямён Букчын: Лем бурчыць //Наша Ніва № 39-2001 Салатавы мерседэс Станіслава Лема знайшоў пакупніка Беларуская праграма Польскага Радыё Творы Лема ў перакладзе на розных мовах
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Львове Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Філосафы Польшчы Катэгорыя:Памерлі ў Кракаве Катэгорыя:Фантасты