Седрык Куад’ё (нар. , Абіджан, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера На радзіме выступаў за клуб «Біржэнвіль». У пачатку 2017 года стаў іграком ліберацкага «Слована», дзе выступаў за моладзевую каманду. Пакінуў чэшскі клуб улетку таго ж года.

У лютым 2018 года накіраваўся на прагляд у беларускі клуб «Крумкачы», аднак ён не быў дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, і ў красавіку 2018 года нападнік стаў іграком іншага беларускага клуба «Слуцка». У складзе слуцкай каманды не здолеў замацавацца ў аснове, часцей гуляў за дубль.

У жніўні 2018 года, пакінуўшы «Слуцк», перайшоў у мінскае «Тарпеда». У сваім першым матчы за новую каманду 20 жніўня 2018 года супраць «Гомеля» (1:2) адзначыўся голам. Здолеў стаць асноўным нападнікам сталічнай каманды, з 5 галамі стаў найлепшым яе бамбардзірам у сезоне 2018.

У ліпені 2019 года вярнуўся ў «Слуцк». 19 ліпеня, у першым матчы пасля вяртання, прынёс сваім голам перамогу над «Энергетыкам-БДУ» (1:0). У жніўні і верасні не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У снежні 2019 года кантракт са слуцкім клубам быў разарваны.

У студзені 2020 года папоўніў склад карагандзінскага «Шахцёра», аднак звычайна заставаўся на лаўцы запасных, на полі правёў усяго 14 хвілін. Са студзеня 2021 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і ў лютым падпісаў кантракт. У гродзенскай камандзе рэгулярна з’яўляўся на полі.

У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Нёман» і хутка стаў іграком брэсцкага «Дынама», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі. У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую зборную Кот-д’Івуара.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Кот-д’Івуара Катэгорыя:Ігракі ФК Біржэнвіль Катэгорыя:Ігракі ФК Слован Ліберац Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст