Ія Міхайлаўна Папова (нар. , г. Алма-Ата) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла ў 1950 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1950 года працавала ў інстытуце «Казгарбудпраект» у Алма-Аце. У 1966—1980 гадах у Мінску ў інстытуце «Мінскпраект» (з 1968 галоўны архітэктар праектаў).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць Асноўныя работы: блок-секцыі і 9-павярховыя жылыя дамы серыі М-464, аднасекцыйныя 9-, 12-павярховыя (у далейшым 14-, 16-павярховыя) жылыя дамы ў мікрараёне Усход 1 (1968—1978, у сааўт.; прэмія СМ СССР 1978), у т.л. комплексы 9-, 16-павярховых жылых дамоў з установамі культбыту, 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў з маналітнага аглапарытабетону, жылыя дамы ў мікрараёне Ракаўская шаша 3, дамы серыі М-111-90 для заводаў ККД, блок-секцыі серый М-464, М-111-90, выкарыстаныя для забудовы раёнаў Серабранка 1, 2, 5, 6, 7, 3, 4 (усе 1975—1981, у сааўтарстве), вул. Някрасава, В. Харужай, Танкавай, Мельнікайтэ, Сурганава (1966—1980) у Мінску.
Узнагароды Прэмія Савета Міністраў СССР за распрацоўку праектаў і будаўніцтва буйнапанэльных жылых дамоў у Мінску (1978, у аўтарскім калектыве).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Алматы Катэгорыя:Архітэктары Казахстана