Анатоль Георгіевіч Сафонаў (20 верасня 1919, в. Чартан — 24 чэрвеня 1944) — камандзір стралковай роты 1345-га стралковага палка (399-я стралковая дывізія, 48-я армія, 1-ы Беларускі фронт), старшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Анатоль Георгіевіч Сафонаў нарадзіўся 20 верасня 1919 года ў вёсцы Чартан, цяпер Дуванскага раёна Башкірыі, у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Дуванской сямігодкі ў 1935 годзе паступаў у тэхнікум у горадзе Залатавуст, але не быў прыняты па прычыне ўзросту.

Працаваў падлікоўцам на Дуван-Мячэтлінскай МТС, затым рахункаводам. Сям’я вярнулася жыць у Чартан, і Анатоль паступіў на сушзавод рабочым. На заводзе быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі. Затым перайшоў у Дуванскую МТС бухгалтарам. Без адрыву ад працы. скончыў школу калгаснай моладзі. Пісаў вершы, іграў на баяне.

Дадаў сабе па дакументах 2 гады, каб патрапіць у войска. Таму ва ўзнагародным лісце стаіць год нараджэння — 1919-й. У кастрычніку 1939 года быў прызваны ў пагранічныя войскі на заходнюю мяжу. Служачы ў памежных войсках, Анатоль Сафонаў падае рапарт за рапартам з просьбай адправіць яго ў раён баявых дзеянняў на фінскую вайну. Але не паспеў.

Як выдатніка памежнай службы Анатоля накіравалі вучыцца ў вучылішча ў Маскву, там і застала яго вайна.

З верасня 1942 года Сафонаў служыў у 2-й мотастралковай дывізіі ў Маскве, з жніўня 1942 года прымаў удзел у ваенных дзеяннях у Падмаскоўі і быў паранены.

Пасля лячэння знаходзіцца на службе ў войсках НКВД, у якасці камандзіра ўзвода 7-га мотастралковага палка 2-й мотастралковай дывізіі асаблівага прызначэння.

З красавіка 1944 года ён атрымлівае прызначэнне на Беларускі фронт. Вызначыўся 24 чэрвеня 1944 года пры пераправе войскаў праз раку Друць.

Загінуў 24 чэрвеня 1944 года, пахаваны ў вёсцы Заполле, Рагачоўскага раёна, Гомельскай вобласці БССР.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 жніўня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (23.08.1944).; ордэн Леніна (23.08.1944); ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (01.07.1944)..

Літаратура Несокрушимые. — Уфа, 1985. / стр. 174—204. Славные сыны Башкирии. — Уфа, 1979, кн. 4. / стр. 31-34. Башкирская энциклопедия. Гл. ред. М. А. ильгамов; т. 5. П-С. — Уфа: Башкирская энциклопедия, 2009. — 576 с. — ISBN 978-5-88185-072-2.

Спасылкі Саткинцы — Героі Савецкага Саюза . Дуванский «Огонёк» (жизнь и подвиг А. Г. Сафонова). «Свободное слово». Каким был Герой Советского Союза Анатолий Георгиевич Сафонов? Бюст А. Г. Сафонова.

Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Рагачоўскім раёне Катэгорыя:Лейтэнанты СССР