Назву «Беларускае слова» мелі або маюць:

«Беларускае слова» — штодзённая газета, орган Гродзенскага і Цэнтральнага беларускага нацыянальнага камітэта (1920—1921). «Беларускае слова» — заходнебеларуская штотыднёвая газета, орган Часовай беларускай рады і Беларускай нацыянальнай рады (1926—1928). «Беларускае слова» — грамадска-палітычная газета, орган беларускай секцыі Латгальскай партыі хрысціянскіх сялян і каталікоў (1931). «Беларускае слова» — газета, якая выдавалася ў Віцебску пад кантролем германскіх акупацыйных улад (1943—1944). «Беларускае слова» — газета беларускай дыяспары ў Германіі і Саўт-Рыверы, неафіцыйны орган Беларускай цэнтральнай рады (1948—1958). «Беларускае слова» — газета беларускай дыяспары, якая асвятляе дзейнасць Згуртавання беларусаў Канады (выдаецца ў Таронта з 2002 года).