Зямля Ві́льчака () — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, у складзе архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. Тэрыторыя Расіі. Уваходзіць у склад нацыянальнага парка «Руская Арктыка»Постановление Правительства Российской Федерации от 25 августа 2016 г. № 840 О расширении территории национального парка «Русская Арктика».
Зямля Вільчака знаходзіцца ва ўсходняй частцы архіпелага і з’яўляецца другім па велічыні востравам у яго складзе. Ад бліжэйшых астравоў аддзелены Аўстрыйскім пралівам і пралівам Моргана. Плошча вострава каля 2000 км². Рэльеф пласкагорны. Вышыні да 606 м. Амаль уся паверхня вострава ўкрытая ледавіком. Клімат суровы, арктычны. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае -12 °C.
Востраў адкрыты ў 1873 годзе экспедыцыяй Карла Вайпрэхта і Юліуса Паера і названы ў гонар яе спонсара Ганса Вільчака.
Літаратура Вильчека Земля //
Спасылкі Земля Вильчека // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Вильчека Земля // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. Земля Франца-Иосифа государственный природный заказник // Министерство природных ресурсов и экологии Российской Федерации
Катэгорыя:Астравы архіпелага Зямля Франца-Іосіфа Катэгорыя:Незаселеныя астравы