«Дыяло́г» — беларускі культурна-рэлігійны каталіцкі часопіс. Выдаецца з 1994 года ў Баранавічах на беларускай і рускай мовах, заснавальнік — Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы)Таццяна Шымковіч. «Дыялог» // — С. 381.. Друкуе матэрыялы, прысвечаныя жыццю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, навіны з замежжа, артыкулы пра галоўныя каталіцкія святы, разважанні пра пытанні веры, інтэрв’ю са святарамі, аповеды пра цікавых людзей. Адрас рэдакцыі: вул. Шаўчэнкі, 6, 225320, г. Баранавічы.
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя на Catholic.by
Катэгорыя:Каталіцкія СМІ Беларусі Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Баранавічаў Катэгорыя:Рэлігійныя часопісы