Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шацкая сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Шацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

16 лістапада 1863 г. у мястэчку Шацк была адкрыта земская школа. 10 сакавіка 1881 г. на яе базе адкрылася двухкласнае народнае вучылішча. 3 1919 г. — Шацкая школа 2-й ступені. Тут вучыліся дзеці з Парэчча, Омельна, Вяркал, Хатлян, Кавалевіч, Сяргеевіч і іншых вёсак.

Была ў Шацку і яўрэйская школа. Перад Другой сусветнай вайной адбылося аб’яднанне гэтых школ. У гады вайны школа не працавала.

Пасля вайны заняткі праходзілі ў розных прыстасаваных памяшканнях, бо будынак, дзе размяшчалася школа, быў узарваны фашыстамі пры адступленні. У пачатку 1960-х гг. адчыніла дзверы новая двухпавярховая школа.

14 ліпеня 2000 г. на будынку школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпускніка Шацкай школы акадэміка НАН Беларусі І. С. Лупіновіча.

Вядомыя выпускнікі Іван Сцяпанавіч Лупіновіч — беларускі вучоны, заснавальнік Беларускага геаграфічнага таварыства, доктар сельскагаспадарчых навук. Таісія Іванаўна Доўнар — беларускі юрыст, кандыдат юрыдычных навук, доктар юрыдычных навук, прафесар БДУ. Наталля Мікалаеўна Вайцяховіч — аўтар кніг: «Шацк», «Мае землякі», «Гісторыя побач». Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Дырэктары школы Ала Мікалаеўна Бурш Наталля Мікалаеўна Вайцяховіч. Святлана Мікалаеўна Пігулеўская.

Крыніцы

Катэгорыя:1863 год у Беларусі