Камкор — воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў Чырвонай Арміі. Скарачэнне ад «камандзір корпуса». Вышэй за камдыва, ніжэй за камандарма 2-га рангу. Таксама жаргонная назва пасады камандзіра корпуса ў УС СССР і Расіі.

Гісторыя Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».

Усяго званне камкор было прысвоена 146 асобам. Значная частка першых савецкіх камкораў (59) была рэпрэсаваная ў 1937—1938 гадах. Пры пераатэстацыі ў 1940 годзе адзін камкор атрымаў званне генерал арміі (Г. К. Жукаў), 51 — званне генерал-лейтэнант, а 6 — званне генерал-маёр. Яшчэ адзін камкор Леанід Рыгоравіч Пятроўскі атрымаў званне генерал-лейтэнант у 1941 годзе. Род войскаўАдпаведнае званне / пасадаУ камандным складзеНародны камісарыят унутраных спраў СССРКамісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангуВерамееў Ю. Г. Анатомия армии. Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.,уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года(ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)Інспектар міліцыіВаенна-Марскі Флот СССРФлагман 1-га рангуУ начальніцкім складзеу сухапутных і ваенна-паветраных сілахкарінжынеру ваенна-марскіх сілахінжынер-флагман 1-га рангуу ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаўкарпусны камісару ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаўкарінтэнданту ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаўкарваенюрысту ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаўкарурачу ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаўкарветурач

Знакі адрознення

Знакі адрознення камкора — тры цёмна-чырвоныя «ромбы» ў пятліцах, тры шэўроны на рукаве і гэтак далей.

Літаратура і спасылкі Великая Отечественная война: Комкоры. Военный биографический словарь: В 2-х томах. М.: Кучково поле, 2006. Сувениров О. Ф. 1937. Трагедия Красной Армии. — М., 2009. Список генералов Красной Армии.

Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл СССР