Уладзімір Эдуардавіч Сакалоўскі (нар. , Менск — , Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1979). Кандыдат архітэктуры (1966), дацэнт (1972).

Біяграфія Нарадзіўся ў Менску. У час нямецкай акупацыі разам з братам Кімам трапіў дзіцячы дом, створаны нацыстамі. Фактычна пакінутыя сам-насам дзіцдомаўцы ўжо ўвосень 1941 г. вымушаны былі рэгулярна займацца пошукам пражытку. Паўсядзённай практыкай сталі паходы дзіцдомаўцаў, якія мелі абутак, на пошук прадуктаў, ужыванне бульбы ў сырым выглядзе, абіркаў бульбы, сапсутых прадуктаў, недаспелых злакаў з палёў, жабраваннеДетский дом в тылу врага / К. Э. Соколовский, В. Э. Соколовский. — Минск, 2008. с. 24 — 26, 45Е. А. Гребень. СОЦИАЛЬНО УЯЗВИМЫЕ КАТЕГОРИИ В УСЛОВИЯХ НАЦИСТСКОЙ ОККУПАЦИИ БЕЛАРУСИ. Браты звязаліся з партызанамі, падпольшчыкамі, дапамаглі ім у зборы інфармацыі пра ворага, распаўсюджванні ўлётак, пошуках зброі. Пасля братоў вывезлі ў Германію, але яны выжылі, вярнуліся дадомуРецензии на книгу «Детский дом в тылу врага».

Скончыў у 1958 годзе БПІ. У 1958—1961 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект». У 1965—1969 галоўны архітэктар, з 1972 па 1993 дырэктар БелНДІдзіпрасельбуда. 3 1965 адначасова выкладаў на архітэктурным факультэце БПІ (з 1972 дацэнт). З 1992 па 2000 г. — галоўны эксперт Галоўэкспертызы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1968 года.

Творчасць Кіраўнік і ўдзельнік праектаў забудовы эксперыментальна-паказальных пасёлкаў на Беларусі (1960—1970-я г.).

Асноўныя работы: праект дэталёвай планіроўкі і забудовы Салігорска (1959—1960), праекты дэталёвай планіроўкі зоны адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам і воз. Нарач у Мядзельскім раёне (1959—1960), дом адпачынку на воз. Нарач (1959—1961), вытворчы будынак БелНДІдзіпрасельбуда і лабараторны корпус завода імя Вавілава (1969) у Мінску, праект і забудова пасёлка Малеч у Бярозаўскім раёне (1969—1981, прэмія Савета Міністраў СССР, усе ў сааўтарстве), серыя аднакватэрных жылых дамоў з выкарыстаннем базы Слуцкага будкамбіната (1982).

Навуковая дзейнасць Кіраўнік навуковай тэмы «Перабудова архітэктуры беларускага сяла». Вызначаў тактыку калектыва праектыроўшчыкаў па пераўтварэнні архітэктуры беларускага сяла, лічачы, што перспектыва архітэктуры сёлаў Беларусі — за буйнымі населенымі пунктамі, у якіх павінны быць створаны ўмовы для працы, адпачынку і побыту сельскіх працаўнікоў.

Аўтар навуковых прац: «Новыя формы арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і іх уплыў на развіццё сельскіх населеных месцаў» у суаўтарстве з А. Кірэевым (1974); «Праектаванне і будаўніцтва прамысловых комплексаў» у суаўтарстве з І. Малковым (1975), «Архітэктура новага беларускага сяла», сааўтар — Р. Алімаў (1979, Мінск), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (1986, Масква, у аўтарскім калектыве).

Узнагароды Заслужаны архітэктар БССР (1979). Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1981), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1986), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1981).

Бібліяграфія Архитектура Советской Белоруссии. М., 1973 (у сааўтарстве); Проектирование и строительство промышленных комплексов. Мн., 1975 (разам з I. Г. Малковым); Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979 (разам з Р. М. Алімавым); Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986 (у сааўтарстве); Сельский индивидуальный жилой дом: (Справ. пособие). 2 изд. Мн., 1990 (разам з Р. М. Алімавым, С. I. Осіпавым). Детский дом в тылу врага / К. Э. Соколовский, В. Э. Соколовский. — Минск, 2008.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Салігорска