Капліца Святых Барыса і Глеба — праваслаўная капліца ў в. Заброддзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З'яўляецца прыпісной да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў аг. Нарач Вілейскага раёна.

Гісторыя У 2001 годзе Барыс Цітовіч задумаў будаўніцтва ў Заброддзі БарысаглебскайУ в. Заброддзе Вілейскага благачыння адбыліся ўрачыстасці па выпадку 1000-годдзя канчыны святых благаверных князёў Барыса і Глеба // Маладзечанская епархія (заступнікаў усіх вайскоўцаў) капліцы-помніка па палеглых у абедзвюх сусветных войнах. Месца пад яе будоўлю блаславіў тады сам мітрапаліт Філарэт. Будаўніцтва капліцы распачалося ў 2003 годзе. У 2004 годзе Цітовіч Б. Б. узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», якую ахвяраваў на фінансаванне будоўлі.

«З сям’ёй вырашылі тады, што атрыманыя грошы, а далі іх на нараджэнне Хрыстова, трэба і ахвяраваць на боскую справу. За тыя грошы мы пачалі будаваць капліцу. А калі ўжо тое-сёе самі зрабілі, то пачалі дапамагаць і простыя людзі. Дапамагалі калгас, лясгас.»Мастацтва Барыса Цітовіча // VIALEJKA.INFO

9 мая 2010 г. адбылася паніхіда па загінулых воінах; з таго часу капліца выкарыстоўваецца як культавы будынак і як мемарыяльны музей. У той жа год, побач з капліцай была пабудаваная двух’ярусная драўляная званіца.

7 мая 2011 года ля капліцы быў усталяваны крыж у памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля РогачаУ памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача ўсталяваны крыж // VIALEJKA.INFO.

Прастольнае свята 9 мая і 6 жніўня — дзень дабрадзейных князёў Барыса і Глеба.

Архітэктура

Пабудавана з дрэва на левым беразе Нарачанкі, на паўднёвым ускрайку вёскі. Складацца з двух памяшканняў. Першае – прытвор, у якім месціцца музей з экспанатамі і дакументамі. У другім праходзяць паніхіды ў памяць па загінулыхУ в.Заброддзе Вілейскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню памяці Першай сусветнай вайны // Маладзечанская епархія.

Літаратура

Спасылкі

Забродье Вілейскі краязнаўчы музей Вілейскі райвыканкам

Капліца Святых Барыса і Глеба (Заброддзе, Нарачанскі сельсавет) на сайце Маладзечанскай епархіі

Катэгорыя:Храмы Святых Барыса і Глеба Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Вілейскага раёна Катэгорыя:Заброддзе (Нарачанскі сельсавет) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Капцюга Катэгорыя:2010 год у Беларусі