Дзюпку́н () — возера ў Краснаярскім краі Расіі, на плато Путарана, у басейне ракі Курэйка (прыток Енісея).

Плошча паверхні возера складае 199Озеро Дюпкун // Государственный водный реестр РФ (212,5, ад 199 да 212Измайлова А. В. Дюпкун // Научно-популярная энциклопедия «Вода России») км². Даўжыня 125 км, шырыня 2,5 км. Плошча вадазбору 27 700 км².

Катлавіна возера мае тэктанічнае паходжанне і моцна выцягнутая на дне даліны ракі Курэйка. Возера мае вялікую глыбіню. Жыўленне вадой пераважна снегавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў ліпені. Вада возера вызначаецца чысцінёй і нізкай мінералізацыяй. Багатае рыбай.

Непадалёк ад паўднёвага берага возера знаходзіцца вадаспад Тальнікавы, які лічыцца самым высокім у Расіі.

Літаратура Дюпкун //

Спасылкі Озеро Дюпкун // Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Дюпкун // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Азёры Краснаярскага края