Ша́пкіна () — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Ненецкай аўтаномнай акрузе і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Пячора.

Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 6750 км². Выток ракі знаходзіцца ў балотах Вяліказямельскай тундры. Выцякае з возера Вялікае ШапкінаАгафонова С. А. Шапкина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» . Упадае ў пратоку Сухая Пячора ракі Пячора насупраць пасёлка Новы Бор. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў вусці складае каля 70 м³/с, аб’ём сцёку 2,12 км³/год. Замярзае рака ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне красавіка.

Прытокі: Інзырэйвіс, Ярсідэйвіс, Юнкаю, Янгеча-Віска, Санар’ю, Васнію, Мальчыгейвіс, Ванда, Ярэйшор, Выдрын, Янгыта, Анзуран, Адарма, Старая Шапкіна і інш.Река ШАПКИНА // Государственный водный реестр РФ У басейне ракі азёры Турлава, Сухое, Вялікае Шапкіна і інш.

Літаратура Шапкина //

Спасылкі Река ШАПКИНА // Государственный водный реестр РФ Агафонова С. А. Шапкина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Ненецкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Прытокі Пячоры