Капліца ў Клесіне — праваслаўная капліца у в.Клесіна Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Месціцца на паўднёвым ўсходзе ад вёскі, пры дарозе Клесіна — Добравічы, ля месца былой сядзібы.

Гісторыя Пабудаваная з бутавага каменя не пазней сярэдзіны ХІХ стагоддзя4. Друкаваныя крыніцы аб рэгіёне ў 1870 – 1890 гадах // Westki.info, як каталіцкая склеп-капліца. Меркавана аўтарам будаўніцтва з'яўляўся гаспадар маёнтка Клесіна — Ян КаверскіКлесино // Вилейский уезд. Была прыпісаная да Крывіцкага касцёлу.

Пасля задушэння паўстання 1863—1864 гг. капліцу зачынілі і ў 1869 г. (ці па іншых звестках у 1871 г.)Мяцежны 1863 год // Вілейскі павет Выпуск 1 пераасвяцілі ў праваслаўную. У міжваенны час, у складзе Польскай рэспублікі, была вернутая католікам. Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, святыню зноў зачынілі і з цягам часу яна стала ператварацца ў руіну. На пачатку 1990-ых гг. была адноўлена і зараз адносіцца да прыходу храма Святой Жываначальнай Троіцы ў Крывічах.

Архітэктура

Прамавугольны ў плане аб'ём з трохграннай алтарнай часткай, з вылучаным на галоўным фасадзе трохвугольным франтонам. Над уваходам, магчыма, капліца завяршалася вежачкай. Накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. На фоне бутавай муроўкі сцен адметна вылучаюцца атынкаваныя ліштвы арачных аконных праёмаў і ўвахода, крапаваныя пілястры на фасадах, прафіляваныя карнізы.

Літаратура Каталіцкія святыні: Мінcка-Магілёўская архідыяцэзія. Частка 1, стар. 86 — Мн., «Про Хрысто», 2003. ISBN 985-6628-38-5 Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў стар. 113 Tom IV: Kes — Kutno. — Warszawa, 1883. — 963 s Вілейскі павет: гісторыка-краязнаўчы гадавік / Укл. С. Макарэвіч, Д. Канецкі. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 182 с. ISBN 978-985-7021-45-1.

Спасылкі

Вилейский уезд

Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Вілейскага раёна Катэгорыя:Клесіна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм