Аляксандр Іванавіч Чадовіч () — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся 19 студзеня 1952 года.

Скончыў у 1981 годзе БПІ, у 1983 годзе — Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1973 года — у інстытуце «Мінскпраект» (з 1980 года — галоўны архітэктар праектаў), з 1990 года — адначасова кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі.

У 1996—2003 гадах — галоўны архітэктар Мінска. Пасля стаў віцэ-прэзідэнтам маскоўскага ААТ «МТЗ „Рубін“» па архітэктурыГрядет очередное уплотнение: на этот раз недовольны жители квартала возле Комаровки .

Творчасць Асноўныя работы: будынак бібліятэкі № 11 у Мінску (1980; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982), грамадска-культурны цэнтр на XII Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве (1985), Дом палітычнай асветы (1988), будынак выканкама Савета народных дэпутатаў Цэнтральнага раёна (1990; усе ў сааўтарстве), мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе (1999, у сааўтарстве з архітэктарамі Святланай Барысовіч, Людмілай Жлоба і скульптарам Генадзем Буралкіным)Итоги ХІІ Республиканского смотра-конкурса у Мінску.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінска