Уладзіслаў Завадскі (нар. , Самахвалавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Фалько» з Чаркасаў.
Клубная кар’ера Выхаванец «Гарадзеі», у 2015 годзе правёў за клуб адзін матч у Першай лізе. У 2016 годзе выступаў за дубліруючы склад, за які забіў 11 галоў.
У лютым 2017 года пасля прагляду быў арандаваны клубам «Смалявічы-СТІ»"Смолевичи-СТИ" арендовали у "Городеи" Завадского и Карбовского. У якасці аднаго з асноўных ігракоў каманды дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Гарадзеяй», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»Завадский перешел в «Славию» на правах аренды. У ліпені 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гарадзею»Завадский вернулся в "Городею" по окончании срока аренды в "Славии". Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. ДА канца сезона 2018 яшчэ некалькі разоў згуляў за асноўную каманду, а ў сезоне 2019 заставаўся ў дублі гарадзейцаў, толькі аднойчы выйшаў на замену ў матчы Кубка Беларусі.
У пачатку 2020 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», аднак пераход не адбыўся. Пазней далучыўся да мінскіх «Крумкачоў», з якімі ў лютым падпісаў кантрактЗавадский подписал контракт с "НФК Крумкачы". Аднак у камандзе толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года перабраўся ў «Ашмяны-БДУФК»Завадский сменил НФК "Крумкачы" на "Ошмяны-БГУФК". Гуляў за каманду да канца сезона 2020, пасля чаго яна знялася са спаборніцтваў.
У пачатку 2021 года далучыўся да клуба Другой лігі «Фалько» з Чаркасаў.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 Д2 Гарадзея 1 0 2016 дубль Гарадзея 22 11 2017 Д2 Смалявічы-СТІ 25 5 2018 (1) Д2 Славія 12 1 2018 (2) Д1 Гарадзея 4 0 2019 дубль Гарадзея 25 4 2020 (1) Д2 Крумкачы 7 0 2020 (2) Д2 Ашмяны-БДУФК 12 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Фалько Чаркасы