Кафедральны Сабор Святога Кірылы Тураўскага — праваслаўны мураваны храм Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку.
Гісторыя Будынак царквы быў закладзены ў 1850 годзе. Цягам гадоў ён пераходзіў ад адной канфесіі да іншай, але заўсёды заставаўся хрысціянскім храмамyoutube.com.
Праваслаўная парафія ў Брукліне была арганізаваная ў 1950 годзе ўцекачамі з Беларусі, якія ў канцы 1940-х гадоў згодна з пастановай Кангрэса прыехалі ў Злучаныя Штаты і пасяліліся ў Нью-Ёрку і ягоных ваколіцах. Першым часам Божыя Літургіі адбываліся ў арандаванай залі па вуліцы Ашворд, што ў знаходзіцца ў раёне заходняга Нью-Ёрка ў Брукліне. У 1951 годзе, пасля прыезду епіскапа Васіля, была дасягнутая дамоўленасць з парафіяй Святое Тройцы Карпата-Рускай праваслаўнай царквы. Там пачалі спраўляцца сумесныя Божыя Службы, якія адбываліся да 1956 года. У 1956 годзе, пасля смерці настаяцеля парафіі Святое Тройцы, парафія вымушаны была зноўку здымаць часовыя памяшканьні. Разам з тым быў актывізаваны збор сродкаў і пошук шляхаў набыцця ўласнага будынка.
У 1957 годзе быў знойдзены і набыты будынак сучаснай катэдры, і 3 лістапада тут адбылася першая служба.
У 2021 годзе сабору была ахвяраваная копія Крыжа Ефрасінні Полацкай майстра Ігара Вырвіча. Ефрасіннеўскі Крыж пакладзены ў храме, дзе таксама знаходзіцца ікона Святой Ефрасінні з часткаю ейных мошчаў. 25 ліпеня 2021 года Кафедральны Сабор Св. Кірылы Тураўскага наведала дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўскаяbelapc.org.
26 сакавіка 2022 года каля будынку царквы адбылося ўрачыстае адкрыццё бюстаў вялікім беларускім дзеячам — Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму. Аўтар бюстаў — скульптар Гэнік Лойка.У Нью-Ёрку ўсталявалі бюсты Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму
Кіраўнікі прыходу Хведар Данілюк (26 жніўня 1950 — 29 ліпеня 1960) Васіль Кендыш (1973—1981) Андрэй (Крыт) (1981—1983) Ізяслаў (Бруцкі) (2001) Святаслаў (Логін) (2005—2006) а. Міхаіл Святаслаў (Логін) (з 2008)
Спасылкі Катэдральны Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку / Saint Cyril’s of Turau Cathedral
Катэгорыя:Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Нью-Ёрка Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Кірылы Тураўскага Катэгорыя:Збудаванні ЗША ў неагатычным стылі Катэгорыя:З’явіліся ў 1902 годзе Катэгорыя:Праваслаўныя храмы ЗША