__NOTOC__

17 снежня — трыста пяцьдзясят першы (трыста пяцьдзясят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 546: Войска остготаў на чале з Тотылам узяло Рым. 1282: Кароль Германіі Рудольф I абраў сваіх сыноў Альбрэхта і Рудольфа герцагамі Аўстрыі і Штырыі. Дакумент аб гэтым быў выдадзены 27 снежня. 1903: Браты Райт здзейснілі першы ў гісторыі пілатуемы палёт на маторным самалёце «Флайер-1». 1907: Агульнанацыянальны сход выбраў першага караля Бутана, ім стаў падтрыманы брытанцамі Уг’ен Вангчук. 1918: Утворана Гомельская дырэкторыя. 1924: Утворана прафесійнае аб’яднанне беларускіх кінематаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». 1988: Адбыўся І з’езд Беларускага аб’яднання студэнтаў. 1989: На тэлеканале FOX дэбютаваў серыял «Сімпсаны» — самы доўгі мультсерыял у гісторыі амерыканскага тэлебачання. 2008: Міністэрства юстыцыі Беларусі выдала пасведчанне аб рэгістрацыі Руху «За свабоду». 2014: Адноўлены дыпламатычныя адносіны ЗША і Кубы. 2019: Былога прэзідэнта Пакістана Первеза Мушарафа завочна прысудзілі да смяротнага пакарання.

Нарадзіліся 914: Лі Цунхоу, 3-і імператар Позняй Тан 1749: Даменіка Чымароза, італьянскі кампазітар 1775: Франсуа Марыус Гранэ, французскі мастак 1778: Гемфры Дэві, англійскі хімік і фізік 1797: Джозеф Генры, амерыканскі фізік 1852: Герберт Бірбом Тры, англійскі акцёр і рэжысёр 1887: Артур Амрэ, нарвежскі пісьменнік 1930: Армін Мюлер-Шталь, нямецкі акцёр 1936: Францыск, Папа Рымскі 1945: Эрні Хадсан, амерыканскі акцёр 1945: Юры Талвет, эстонскі паэт 1948: Кемаль Кылычдараглу, турэцкі палітычны дзеяч 1957: Эльжбета Вітэк, польскі палітычны дзеяч 1962: Ары Фольман, ізраільскі кінарэжысёр 1966: Элсі Катайнен, фінскі палітычны дзеч 1969: Рабіна Набанджа, прэм'ер-міністр Уганды 1976: Ражэр Касамажор, іспанскі акцёр 1988: Дэвід Рудыша, кенійскі лёгкаатлет 2002: Мэцью Рычардс, брытанскі плывец, алімпійскі чэмпіён

Памерлі 1187: Рыгор VIII, Папа Рымскі 1273: Румі, персідскі паэт 1630: Мялецій Сматрыцкі, беларускі пісьменнік і рэлігійны дзеяч 1663: Нзінга Мбанды, нацыянальная гераіня Анголы 1750: Тамаза Альбіноні, італьянскі кампазітар, скрыпач (нар. 8.6.1671) 1830: Сімон Балівар, змагар за незалежнасць Лацінскай Амерыкі ад Іспаніі (нар. 24.7.1783) 1833: Каспар Хаўзер, вядомы сваім таямнічым лёсам знайдыш, празваны «Дзіця Еўропы». 1964: Віктар Франц Гес, аўстра-амерыканскі фізік 1980: Антон Антановіч, беларускі мовазнавец 1981: Мехмет Шэху, албанскі дзяржаўны дзеяч 1987: Аркадзь Ісакавіч Райкін, савецкі артыст эстрады 1999: Юрген Мозер, матэматык 2006: Іван Навуменка, беларускі пісьменнік (нар. 16.2.1925) 2015: Асаму Хаяісі, японскі біяхімік 2019: Карын Бальцэр, нямецкая бар'ерыстка, алімпійская чэмпіёнка

Святкуюць Міжнародны дзень абароны секс-працаўніц ад гвалту і жорсткасці. Беларусь, Дзень беларускага кіно. Бутан, Нацыянальны дзень Бутана. Куба, Дзень Святога Лазара. Расія, Дзень Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. Расія, Дзень супрацоўнікаў Дзяржаўнай фельд’егерскай службы. , Дзень працаўніка дзяржаўнай выканаўчай службы Украіны.

С17